Вы тут

Гарады-суседзi на беразе Рэйна


Бон размешчаны на зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалiя, з'яўляецца адным з самых важных гарадоў Германii. З 1949 па 1990 быў сталiцай ФРГ. Тут нарадзiўся Людвiг ван Бетховен. Горад на Рэйне ў часы падзеленай Германii называлi — "сталiца-вёска". Зараз гэта звычайны горад. Бон прыгожы i вельмi зялёны. У яго цэнтры заблукаць немагчыма. Так цi iнакш выйдзеш куды патрэбна. Жыццё тут на першы погляд няспешнае i павольнае. Але, калi пачынаеш знаёмiцца з горадам блiжэй, то адразу разумееш, што Бон — казачны.

Наведаўшы Заходнюю Германю, нельга адмовiць сабе ў задавальненнi зайсці ў Кафедральны Сабор Святых Пятра i Марыi ў Кёльне — шэдэўр сусветнага дойлiдства, якi нiкога не пакiдае абыякавым. У iм уражвае ўсё — маштабы, велiчная гатычная архiтэктура, найкаштоўнешыя хрысцiянскiя рэлiквii i сама гiсторыя яго ўзвядзення. Характэрны строгi сiлуэт гэтага сабора даўно стаў сiмвалам горада. Шырокi фасад, вежы, якiя сыходзяць да аблокаў, водблiскi сонца на цёмным каменi, цудоўныя вiтражы — усё гэта надоўга застанецца ў памяцi чалавека, якi хоць раз убачыў гэта велiчнае збудаванне.


Кафедральны Сабор Святых Пятра i Марыi ў Кёльне

Горад Бон

Бераг Бона на рацэ Рэйн

Бонскi мюнсцер (Сабор) — адзiн з самых прыгожых раманскiх сабораў Германii. Пабудаваны ў XI стагоддзi як манастырская царква

Ля сцен царквы ляжаць гiганцкiя гранiтныя галовы Фларэнцiуса i Касiуса, двух рымскiх салдат, якiя загiнулi ў Боне ў трэцiм стагоддзi ў часы хрысцiянскiх пераследаў

Адзiн з помнiкаў Людвiку ван Бетховену

Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».