22 Верасень, субота

Вы тут

МТС выступіў нацыянальным партнёрам ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску*


Адпаведны дагавор кампанія МТС падпісала з фондам "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года". Гэты аператар прыме ўдзел у забеспячэнні інавацыйных рашэнняў і будаўніцтве тэхнічнай інфраструктуры для галоўнай спартыўнай падзеі наступнага года ў краіне.


Пытанні сацыяльнай адказнасці

— Жыхары нашых краін жывуць у свеце, які вельмі дынамічна развіваецца, дзе тэхналагічнасць з'яўляецца адным з вызначальных фактараў у арганізацыі буйных падзей. Мы рады, што ў падрыхтоўцы ІІ Еўрапейскіх гульняў нашым партнёрам выступіць кампанія МТС — адзін з прызнаных лідараў рынку, — адзначыў дырэктар фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін. — Але яшчэ больш мы рады таму, што гэтае супрацоўніцтва скіравана ў першую чаргу на развіццё інфраструктуры краіны ў цэлым, а гэта стане выдатнай спадчынай для яе жыхароў.

"Вельмі прыемна, што сям'я нашых партнёраў папоўнілася кампаніяй, чыімі сацыяльнымі прыярытэтамі з'яўляюцца развіццё інфраструктуры краіны, падтрымка масавага спорту і здаровага ладу жыцця", — лічыць дырэктар фонду.

Акрамя таго, Георгій Катулін сказаў, што кампанія МТС з'яўляецца даўнім партнёрам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Пры яе дапамозе была арганізавана маса значных сацыяльна-спартыўных мерапрыемстваў. "І нам прыемна, што вы не здраджваеце традыцыям і працягваеце падтрымліваць спорт у Беларусі", — пахваліў мабільнага аператара Георгій Катулін. Ён тут жа заўважыў, што госці ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць мець патрэбу ў якаснай тэлекамунікацыйнай інфраструктуры.

"Комплекснае забеспячэнне гульняў ІT-тэхналогіямі прадугледжвае ў тым ліку наяўнасць на кожным з аб'ектаў свайго мабільнага прэс-цэнтра, распаўсюджанне інфармацыі аб выніках спаборніцтваў сярод спецыялістаў і балельшчыкаў. Усё гэта немагчыма рэалізаваць без удзелу аднаго з нашых найбуйнейшых партнёраў на рынку мабільнай сувязі — кампаніі МТС", — дадаў дырэктар фонду.

Генеральны дырэктар СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" Уладзімір Карповіч адзначыў, што кампанія МТС традыцыйна з увагай ставіцца да пытанняў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, развіцця спорту.

Безумоўна, ІІ Еўрапейскія гульні — знакавая падзея для Беларусі. Для таго каб яны прайшлі сапраўды на высокім узроўні, перад краінай пастаўленыя ў тым ліку інавацыйныя задачы

"Мы як кампанія — пастаўшчык інавацыйных паслуг уносім свой уклад у тое, каб новыя тэхналагічныя платформы працавалі на рэалізацыю задач, ускладзеных на фонд. Яшчэ адзін важны момант — паляпшэнне інфраструктуры сувязі, паляпшэнне сэрвісаў, звязаных з месцамі правядзення спаборніцтваў. Наш праект ахоплівае ўсе спартыўныя і трэніровачныя пляцоўкі, месца размяшчэння спартсменаў, гасцей, транспартныя калідоры. Перад намі стаіць комплексная задача. Хачу адзначыць, што прынятыя меры будуць і ў далейшым працаваць на інтарэсы нашых грамадзян, на развіццё прывабнасці нашай краіны", — расказаў Уладзімір Карповіч.

— Як кампанія — пастаўшчык інавацыйных паслуг, мы бачым для сябе адказнасць і ўносім свой уклад у забеспячэнне маштабнага спартыўнага форуму перадавымі тэхналогіямі, якія дазволяць стварыць неабходную ІT-інфраструктуру для правядзення Гульняў, — адзначыў генеральны дырэктар аператара. — Сёння намі рэалізуюцца праекты, якія дадуць магчымасць забяспечыць якаснай галасавой сувяззю і мабільным інтэрнэтам важныя для спартсменаў, журналістаў і балельшчыкаў аб'екты — стадыёны, трэніровачныя базы, фан-зоны, гасцініцы і дарогі, каб зрабіць знаходжанне гасцей беларускай сталіцы максімальна камфортным.

Новы стадыён "Дынама", "Стайкі" і іншыя

Агульнавядома тое, што першым замежных гасцей прыме абноўлены стадыён "Дынама". Тут пройдзе цырымонія адкрыцця Гульняў. МТС выступіў адным з забудоўшчыкаў тэлекамунікацыйнай інфраструктуры спартыўнай арэны.

Рэалізуючы праект, спецыялісты кампаніі выкарысталі сусветны вопыт: базавыя станцыі спланаваны з улікам пропуску пікавага трафіка і дазволяць забяспечыць галасавой сувяззю і мабільным інтэрнэтам больш за 20 тысяч чалавек. Асаблівая ўвага трыбунам — з-за асаблівасцяў канструкцыі аб'екта абсталяванне зманціравана нестандартным спосабам: частка спецыяльных антэн размешчана непасрэдна над трыбунамі па ўсім перыметры стадыёна, частка — унутры памяшканняў арэны (vіp-залы, памяшканні для прэс-канферэнцый), што дазваляе забяспечыць максімальнае пакрыццё і гарантаваць якасную сувязь балельшчыкам, каментатарам і спартыўным журналістам.

Абсталяванне паспяхова прайшло тэсціраванне і гатовае да працы падчас спаборніцтваў з шматтысячнай аўдыторыяй. Акрамя таго, МТС павялічыць ёмістасць сеткі на іншых спартыўных аб'ектах краіны, у тым ліку трэніровачных. Сярод іх: "Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", Палац спорту, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе, лёгкаатлетычны стадыён, Палац мастацкай гімнастыкі, алімпійскі спарткомплекс "Стайкі", вучылішча алімпійскага рэзерву і іншыя. Сетку рыхтуюць да вялікіх нагрузак і на іншых лакацыях, якія прымуць значную колькасць наведвальнікаў: у месцах пражывання спартсменаў і балельшчыкаў, а таксама ў фан-зонах, дзе будуць выкарыстоўваць у тым ліку і перасоўныя базавыя станцыі.

Мабільная сувязь у дарозе...

Для камфорту гасцей нашай сталіцы, у дадатак да ўжо рэалізаванага з Беларускай чыгункай праекта па забеспячэнні ўсіх 19 чыгуначных вакзалаў краіны грамадскім Wі-Fі, да Еўрапейскіх гульняў плануецца палепшыць сувязь па маршрутах руху цягнікоў у асноўных напрамках. Гэта: Гомель — Жлобін — Асіповічы — Мінск — Маладзечна — Гудагай; Брэст — Баранавічы — Мінск — Орша; Жлобін — Магілёў — Орша — Віцебск — Езярышча. Усяго сувяззю плануецца пакрыць не менш за 1,3 тысячы кіламетраў чыгуначных шляхоў зносін. Дадатковыя базавыя станцыі з'явяцца і ўздоўж буйных магістраляў — каля сотні вышак, што забяспечыць якасны доступ да хуткаснага мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 3G па крытэрыі "ўнутры аўтамабіля".

Ёмістасць сеткі павялічаць і ў міжнародных пунктах пропуску, тут таксама запрацуюць новыя базавыя станцыі. Ужо забяспечана стапрацэнтнае пакрыццё 4G трасы М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск. Сувяззю чацвёртага пакалення абаненты МТС могуць карыстацца і ў будынку аэрапорта, што дае яшчэ больш камфорту пры карыстанні інтэрнэт-сэрвісамі і паслугамі аператара.

...і пад зямлёй

Да Еўрапейскіх гульняў мабільная сувязь з'явіцца ў тунэлях мінскага метро, паведаміў кіраўнік тэхнічнага дэпартамента сотавага аператара Аляксей Цяжкіх.

"Паляпшэнне якасці сувязі ў Мінскім метрапалітэне, у прыватнасці забеспячэнне бесперапыннай сувязі ва ўсіх тунэлях метро, з'яўляецца неад'емнай часткай падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Сёння гэта сумесны праект з іншым аператарам, які мы плануем рэалізаваць да гульняў. Вынікам будзе суцэльнае пакрыццё ўнутры вагонаў на ўсім працягу тунэляў Мінскага метрапалітэна", — сказаў Аляксей Цяжкіх.

Сяргей КУРКАЧ

УНП 800013732

На правах рэкламы

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.