Вы тут

Дзяржінспектары раскажуць падлеткам аб правілах прыродакарыстання


Падчас летніх канікул дзяржінспектары аховы жывёльнага і расліннага свету раскажуць падлеткам аб правілах прыродакарыстання. Прафілактычная работа з навучэнцамі актывізавалася ва ўсіх рэгіёнах.


Так, пяты год запар супрацоўнікі Асіповіцкай інспекцыі запрашаюць дзяцей з ваенна-патрыятычнага лагера «Юнацтва». Амаль усе «экскурсанты» — ужо з вопытам рыбалоўства: ведаюць, што сеткамі лавіць нельга. Інспектары расказваюць, якія яшчэ прылады адносяцца да браканьерскіх (нераты, восці, пад'ёмнікі і г. д.) і калі нават звычайны спінінг можа аказацца пад забаронай (у нераст — з двума кручкамі).

Намеснік начальніка інспекцыі Аляксандр Садоўскі ведае, як данесці важную інфармацыю да школьнікаў — гаварыць аб складаным трэба проста, «інакш пачнуць пазяхаць». Напрыклад, запомніць тэрмін вясенняй нераставай забароны дзецям будзе значна лягчэй, калі сказаць, што гэта два месяцы перад летнімі канікуламі. Пасля гутаркі кожны можа сесці за руль інспектарскага УАЗіка, лодкі або матацыкла, паглядзець у бінокль і выпрабаваць рацыю. А на памяць для хатняга чытання — буклеты Дзяржінспекцыі.

Аўдыторыя старэйшая і больш сур'ёзная — у дзяржінспектараў Гомельскай вобласці. Яны нядаўна правялі выязны занятак у перасоўным палатачным лагеры Гомельскага кадэцкага вучылішча, які размясціўся ў маляўнічым месцы каля вёскі Чкалава. Магчыма, сярод кадэтаў ёсць і будучыя інспектары аховы жывёльнага і расліннага свету. Паколькі гэтай прафесіі нідзе не вучаць, інспектары расказваюць падлеткам не толькі аб правілах, але і пра сваю работу, дэманструюць тэхніку і ўзбраенне.

За два летнія месяцы дзяржінспектары плануюць наведаць дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы ў кожным раёне Беларусі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Паспрабаваць сябе ў ролі прыродаахоўніка

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.