Вы тут

У Мінску прайшла акцыя «Дзень вышыванкі»


Напярэдадні Дня Незалежнасці ў сталіцы прайшла ўжо традыцыйная маладзёжная акцыя «Дзень вышыванкі». Каля Палаца спорту было шмат цікавостак: фуд-корт «Беларуская карчма», фотамайстэрня «Натхненне», літаратурная гасцёўня «Смак роднай мовы», выстаўка аграсядзіб «Запрашаем да нас», салон беларускага арнаменту «Родныя ўзоры»... І вядома, вышыванкі, якія былі паўсюль — і на адзенні, і на сцэне, і на вырабах народных майстроў.


— Арнамент, намаляваны на беларускім сцягу, — гэта злучальная нітка ўсіх пакаленняў, — адзначае Дзмітрый Варанюк, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» (менавіта гэта арганізацыя апякуецца акцыяй). — Сучасная моладзь з задавальненнем носіць адзенне з элементамі нацыянальнага арнаменту, а ўдзел у такіх мерапрыемствах сапраўды нас усіх аб'ядноўвае і вяртае да каранёў, нацыянальных традыцый, духоўнай культуры Беларусі. Таму што асновы ідэалогіі дзяржавы — гэта захаванне традыцый. Самае галоўнае — гэта шанаваць іх і быць разам.

Загаловак у газеце: Вышываначка мая!

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.