Вы тут

«Наталі Турс» абяцае кампенсацыю


Буйны расійскі тураператар «Наталі Турс» (праз якога заказваюць пуцёўкі ў Турцыю, Грэцыю, Іспанію, Балгарыю, Егіпет і многія нашы падарожнікі) анулюе ўсе заказы з 4 ліпеня да 30 верасня 2018 года ўключна.


«У сувязі з неспрыяльным развіццём сітуацыі, якая склалася на гэты момант з прымаючымі партнёрамі, вымушаны праінфармаваць, што кампанія не можа гарантаваць забеспячэнне выканання абавязкаў па турыстычных паездках у цяперашні час, — сказана на сайце аператара. — Аперацыйная дзейнасць ажыццяўляецца ў працоўным рэжыме».

Прэзідэнт кампаніі Уладзімір Вараб'ёў запэўнівае, што з 5 ліпеня яны прапануюць кліентам механізмы кампенсацыі (у тым ліку і неграшовыя).

— Мы працуем над тым, каб усе турысты, якія трапілі ў гэту сітуацыю, так ці інакш атрымалі ад нас кампенсацыю ў поўным аб'ёме, — перадае яго словы агенцтва ТАСС.

Тым, хто захоча скарыстацца іншым адпачынкам, выдадуць пуцёўку ўзамен аплачанай. Іншым давядзецца чакаць, пакуль у кампаніі нармалізуецца фінансавая сітуацыя і з'явіцца магчымасць адпраўляць турыстаў па бягучых праграмах, не падвяргаючы іх рызыцы. Уладзімір Вараб'ёў растлумачыў, што тураператар некалькі тыдняў таму сутыкнуўся з крызісам ліквіднасці — стала не хапаць сродкаў для разліку з партнёрамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».