Вы тут

У Магілёве адзначылі Дзень горада


Прыемным падарункам для магіляўчан стала адкрыццё пасля капітальнага рамонту тэрапеўтычнага аддзялення Магілёўскай гарадской бальніцы № 1. На гэта з гарадскога бюджэту было накіравана каля аднаго мільёна рублёў.


Аддзяленне атрымала новае аблічча, але ў Магілёве ёсць яшчэ некалькі медыцынскіх аб'ектаў, дзе рамонтныя работы працягваюцца.

— Сёлета на медыцыну накіравана 26 % гарадскога бюджэту. Вядуцца рэканструкцыя гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, рамонт лячэбна-дыягнастычнага корпуса гарадской бальніцы, будаўніцтва памяшкання для ўстаноўкі МРТ, — адзначыў мэр Магілёва Уладзімір Цумараў.

Акрамя гэтага, у мэтах паляпшэння абслугоўвання магіляўчан гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі ўручаны тры рэанімабілі.

Святочным мерапрыемствам у Магілёве крыху перашкаджаў дождж, але самых стойкіх ён не спалохаў. Удзел у мерапрыемствах прынялі замежныя дэлегацыі, шматлікія госці.

Цудоўны падарунак зрабіла гораду магілёўская мастачка Вера Юркова. На сцяне этнаграфічнага музея з'явіўся яе гістарычны роспіс «Гараджане». Галоўная ідэя праекта — паказаць, якой цікавай была архітэктура старажытнага Магілёва і прыгожымі — яго жыхары.

Праліўны дождж не перашкодзіў адкрыццю зоркі яшчэ аднаго знакамітага ўраджэнца Магілёўшчыны, вернага сябра і мецэната абласнога цэнтра Валерыя Казакова. Яму таксама прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Магілёва. Наколькі гэта важная для яго адзнака, а таксама, якім справам ён сябе сёння прысвячае і чым збіраецца парадаваць сваіх землякоў, чытайце ў наступных нумарах «Звязды».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Калейдаскоп

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

«Везла сумкі, як падняць, — Сустракаў з вагона зяць...»

Самае вялікае дасягненне «Звязды» — гэта яе чытачы.

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача.