Вы тут

Налівайка: У краіне ёсць рэзервы для зніжэння агульнай падатковай нагрузкі


У Беларусі ёсць рэзервы для зніжэння агульнай падатковай нагрузкі, заявіў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.


"Шэраг з іх знойдзе адлюстраванне ў новай рэдакцыі Падатковага кодэкса. У прыватнасці, прынята рашэнне аб індэксацыі крытэрыяў выручкі для прымянення ССП, павелічэнні памеру інвестыцыйнага выліку па падатку на прыбытак, увядзенні паніжанага (ільготнага) падаткаабкладання маёмаснымі падаткамі арганізацый, якія ўзводзяць новыя аб'екты. Таксама плануецца перагледзець правы мясцовых Саветаў дэпутатаў на ўстанаўленне павышаючых каэфіцыентаў да ставак падатку на нерухомую маёмасць і зямельнага падатку. Усе гэтыя мерапрыемствы дапамогуць арганізацыям знізіць іх падатковую нагрузку, пакінуць у сваім распараджэнні вялікія сумы на развіццё вытворчасці, а значыць у далейшым стаць больш канкурэнтаздольнымі, пашырыць вытворчасць", - растлумачыў міністр.

Пры гэтым, гаворачы аб зніжэнні падатковай нагрузкі, трэба адэкватна ацэньваць тыя сацыяльныя абавязацельствы, якія нясе дзяржава, а таксама тыя магчымасці бюджэту, якія цяпер ёсць, падкрэсліў Сяргей Налівайка. "Што датычыцца рэзерваў, то тут ёсць два напрамкі. Першы - гэта скарачэнне льгот, якія дзейнічаюць у краіне. Другі - пашырэнне падаткаабкладаемай базы, пашырэнне колькасці плацельшчыкаў. І тут мы бачым істотныя рэзервы для росту - гэта тыя нарматыўныя дакументы, якія былі прыняты ў мінулым годзе па разняволенні дзелавой актыўнасці. Зразумела, што гэта стратэгічныя дакументы, іх трэба рэалізаваць, не сказіўшы духу, які быў у іх закладзены. Калі гэта будзе рэалізавана, а па першым паўгоддзі 2018 года мы бачым, што рэалізацыя ідзе ў правільным напрамку, то гэта дасць магчымасць істотна пашырыць падаткаабкладаемую базу", - адзначыў ён.

Міністр таксама пракаменціраваў пытанне зніжэння агульнай стаўкі ПДВ. "Што датычыцца агульнай стаўкі ПДВ, то ў гэтым годзе яна зніжацца не будзе. Цяпер шэраг краін, у тым ліку Расія, ідуць па шляху павышэння стаўкі падатку на дабаўленую вартасць. Лічу, што вялікае дасягненне для нашай краіны, што ў нас нават не вядуцца такія размовы. У нас дзейнічае мараторый на павышэнне падатковых ставак, давайце пакуль будзем прытрымлівацца яго. Магчыма, за тры гады з'явяцца дадатковыя крыніцы падаткаабкладання, тады можна будзе вярнуцца да гэтай тэмы. Пытанне вельмі сур'ёзнае, таму што ў бюджэце нашай краіны ўдзельная вага ПДВ значная, і ўсе крокі тут павінны быць вельмі вывераны", - канстатаваў Сяргей Налівайка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».