Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Забойства на траіх»

«Беларусь 1», 10—13 ліпеня

Чатырохсерыйны іранічны дэтэктыў — частка кінасерыі, знятай паводле цыкла дэтэктываў Наталлі Аляксандравай. У цэнтры падзей фільмаў і кніг — тры сяброўкі: рэпетытар Ірына, уладальніца натарыяльнай канторы Жанна і мастачка Каця. У гэтага трыа ёсць агульны талент: трапляць у заблытаныя і небяспечныя крымінальныя сітуацыі, а потым бліскуча, хоць часам пры поўнай адсутнасці логікі, іх вырашаць і дапамагаць правасуддзю караць злачынцаў.


«Браты Грым»

«Беларусь 3», 13 ліпеня

Даўней жылі-былі два браты, авантурысты па натуры і амаль што прафесійныя падманшчыкі, якія за грошы «праганялі нячысцікаў» з дамоў забабонных сялян. Гэты занятак прыносіў Уільяму і Якабу неблагі прыбытак і рэпутацыю, якая ў адзін цудоўны дзень і «падвяла іх пад манастыр».

Напалеонаўскія ўлады, даследуючы серыю загадкавых знікненняў маладых дзяўчат у лясным гушчары на мяжы Францыі і Германіі, прымусілі братоў да супрацоўніцтва, — і тыя неўзабаве зразумелі, што маюць справу з сапраўдным чараўніцтвам, да таго ж, мякка кажучы, недружалюбна настроеным да пабочнага ўмяшання... Будучым казачнікам давядзецца праявіць усю сваю фантазію і здольнасці, каб перамагчы зло, інакш іх саміх чакае гільяціна...


«Скарбы О. К.»

«МІР», 12 і 13 ліпеня

У старыя часы — страшна падумаць, 500 гадоў таму, — падчас асады Казані Іванам Грозным тагачасная ўладарка горада і ханства наогул, ханша Сююмбіке, загадала схаваць незлічоныя скарбы на дне возера Кабан. Так лёс ханскай казны і згубіўся б у каламутнай вадзе, калі б цалкам выпадкова таямніца скарбаў не стала вядомай Кірылу — нашаму сучасніку, заўзятаму лавеласу, авантурысту і бязмежна ўпэўненаму ў сабе хлопцу. Падчас пошуках схаваных багаццяў ён сустракаецца з прыгажуняй Гульнарай — і калі напачатку ўспрымае яе непрыступную стрыманасць як выклік, то пасля шэрагу пройдзеных разам дарог і перажытых выпрабаванняў усведамляе, што, магчыма, скарбы — далёка не самая галоўная ўзнагарода для яго...

Што цікава, гісторыкі і вопытныя скарбашукальнікі сцвярджаюць, што скарб у возеры сапраўды ёсць, але ўкрыты ён надзейна — у 20-метровай тоўшчы глею, прытым што глыбіня самога возера на асобных участках дасягае 40 метраў.

Загаловак у газеце: Вецер прыгод

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.