Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вам, відавочна, хочацца адпачываць, а не працаваць. Магчыма, варта дамовіцца аб тым, каб выконваць частку заданняў дыстанцыйна? Выдатны тыдзень для фрылансераў. Зрэшты, адносіны з калегамі ў вас наладзіліся, гэта стварае добрую атмасферу. Аднак у чацвер лепш знізіць аб'ём працы і не планаваць нічога сур'ёзнага. Паспрабуйце быць сумленнымі з сабой і навакольнымі, лепш не прыхарашваць падзеі, што адбываюцца. Субота можа прынесці цікавыя знаёмствы.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні неабходна будзе засяродзіцца на галоўным і не марнаваць сілы на рашэнне другарадных праблем. Цяпер зручны час з усёй сур'ёзнасцю задумацца пра будучыню і прыняць важнае для вашай сям'і рашэнне. Пажадана, каб рост актыўнасці і прадпрымальнасці не ператвараўся ў імітацыю бурнай дзейнасці. У канцы тыдня добра было б
адправіцца ў адпачынак.

БЛІЗНЯТЫ. Вас чакае паспяховая рэалізацыя ідэй і ажыццяўленне жаданняў. Дакладна будзе нагода для радасці. Паспрабуйце вызваліць больш часу для сябе і звесці зносіны з калегамі і сябрамі да разумнага мінімуму. У сярэдзіне тыдня не выключаны рамантычныя спатканні і прыемныя сюрпрызы ад блізкіх людзей.

РАК. Калі вы не будзеце прыспешваць падзеі або праяўляць залішнюю нервовасць і нецярпенне, то тыдзень абяцае быць спакойным і мерным. Калі адпраўляецеся ў адпачынак, то вас чакаюць прыемныя ўражанні і выдатная кампанія. Калі працягваеце працаваць, то лепш не прад'яўляць прэтэнзій ці патрабаванняў да начальства — гэта прывядзе да канфліктнай сітуацыі. У чацвер і пятніцу пажадана паступова завяршаць пачатыя справы, не перашкаджаючы калегам сваімі парадамі.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні зможаце палепшыць любое са сваіх дасягненняў. Для гэтага ўсяго толькі спатрэбіцца развіць назіральнасць і інтуітыўнае разуменне інтарэсаў навакольных і стаць крыху больш мудрымі і цярплівымі. Да чацвярга варта ўціхамірыць ганарыстасць і прыслухацца да разумных парадаў калег па працы. Найлепшымі днямі ў прафесійнай сферы могуць стаць аўторак і пятніца. Выхадныя дні правядзіце з дзецьмі.

ДЗЕВА. Пры ўмелым спалучэнні аптымізму і гнуткасці на гэтым тыдні зможаце прыцягнуць да сябе ўвагу навакольных. Працуйце, і ваш прафесійны поспех забяспечыць вам годнае існаванне. Не кажучы ўжо пра маральнае задавальненне. Можна запісацца на моўныя або кулінарныя курсы. Яны могуць спатрэбіцца. Збірайцеся ў дарогу. Нават самая кароткая дарога парадуе нейкай прыемнай падзеяй.

ШАЛІ. Будзьце прадбачлівыя, сачыце за сваімі словамі. Нават адно неасцярожнае слова можа павярнуцца супраць вас. Калі вы ў адпачынку, то паспрабуйце разгледзець за ўласнай расслабленасцю і задаволенасцю жыццём магчымыя падводныя камяні. Іх, зразумела, лепш пакінуць убаку. Калі вы на рабоце, тады не забывайце, што пры прыняцці якіх бы там ні было рашэнняў трэба іх спачатку старанна абдумваць. Не разлічвайце на хуткае рашэнне праблем. У выхадныя не адмаўляйцеся ад паездкі да сяброў, не пашкадуеце.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні выкарыстоўвайце сваю камунікабельнасць на сто працэнтаў, гэта дапаможа ў рэалізацыі планаў і задум. У аўторак будуць удалымі паездкі, не выключаны замежныя камандзіроўкі. Пятніца вельмі падыходзіць для пабудовы падмурка будучых праектаў. У выхадныя варта заняцца сямейнымі і хатнімі праблемамі, уважліва прыслухайцеся да парадаў сваякоў.

СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні магчымы актыўны ўдзел сяброў і аднадумцаў ва ўсіх вашых справах. Займіцеся кар'ерай, але не грэбуйце і сям'ёй. У панядзелак і сераду могуць паступіць выгадныя прапановы, якія абяцаюць прыбытак. У пятніцу верагодныя пэўныя спрэчкі з начальствам з-за розных падыходаў да вырашэння неадкладнага пытання. У выхадныя дні наўрад ці варта сур'ёзна брацца за выхаванне дзяцей.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні з'явіцца рэальная магчымасць для карэкцыі свайго лёсу, унясення ў яго чагосьці новага, незвычайнага. Даверцеся голасу сваёй інтуіцыі, і яна вас не падвядзе. Высокі творчы патэнцыял. Але ці ёсць час яго рэалізаваць? Паспрабуйце не звязваць сябе ніякімі абяцаннямі, будзьце больш абачлівымі ў асабістым жыцці, каб пазбегнуць непаразуменняў. Калі вы збіраецеся ў адпачынак, то яго добра правесці ў камфортнай для вас кампаніі.

ВАДАЛІЎ. Наступіў спрыяльны момант для актыўнай дзейнасці. Неабходна сабрацца з сіламі і не дазваляць сабе расслабляцца і ўпадаць у роспач. Абдумайце ўсё, не выпускайце з-пад увагі дробязі, перш чым прымаць канчатковае рашэнне, і тады ўсё абавязкова атрымаецца. У сераду лепш не сустракацца з начальствам, а тым больш не спрабаваць яму нешта даказваць, не спрачайцеся і са сваёй другой палавінкай. У пятніцу верагодныя добрыя навіны ад родных. Выхадныя лепш правесці на прыродзе.

РЫБЫ. Настаў час ненадакучліва заявіць пра сябе і нагадаць пра свае ідэі начальству. У панядзелак і аўторак пажадана нічога кардынальнага не рабіць, а вось пачынаючы з серады можаце дасягнуць добрых вынікаў. Злучыўшы свае жаданні і магчымасці, правільна спланаваўшы дзеянні, вы здабудзеце стабільнасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. У чацвер будзьце асцярожныя, вас можа падвесці даверлівасць. Выхадныя лепш правесці ў знаёмай абстаноўцы, якая вам даспадобы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».