Вы тут

У Беларусі часцей за ўсё падраблялі долары і расійскія рублі


У нашай краіне ў першым квартале часцей за ўсё падраблялі долары і расійскія рублі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі.


Усяго па выніках першых трох месяцаў года банкаўскія работнікі выявілі 216 падробленых грашовых знакаў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года агульная колькасць выяўленых падробленых каштоўных папер зменшылася на 20 %.

Сярод выяўленых падробленых грошай 59,7 % склалі долары, доля расійскіх рублёў — 24,5 %, еўра — 13 %, беларускіх рублёў — усяго 2,8 %. У параўнанні з першым кварталам мінулага года колькасць амерыканскіх фальшывак вырасла на 9,3 %. Колькасць выяўленых падробленых расійскіх рублёў скарацілася трохі менш чым у 2 разы, падробленых еўра стала менш на 17,6 %. А пік падробленых беларускіх рублёў у абсалютным выражэнні знізіўся на 10 банкнотаў.

Сярод падробленых долараў, як і раней, пераважалі банкноты наміналам 100 USD — 93 %. А ў шэрагу «шэрых» расійскіх рублёў у асноўным банкноты наміналам 5 тысяч і 1 тысяча — адпаведна 62,3 % і 35,8 %. Сярод падробных еўра пераважалі банкноты наміналам 50 еўра — 57,1 %. Была выяўлена падробка і манеты наміналам у 2 еўра.

Акрамя таго, у банкаўскай сістэме былі выяўлены два падробленыя банкноты беларускіх рублёў узору 2009 года наміналамі 20 рублёў і 5 рублёў, астатнія — узору 2000 года (4 банкноты).

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Не бярыце долары з рук

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.