24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Інтэрактыўная рэвалюцыя, або Як прадукцыя «Гарызонта» змяняе свет*


Сёння цяжка назваць галіну, якая абыходзілася б без сучасных тэхналогій. Яны ўжо не толькі дапамагаюць ствараць і спажываць кантэнт, але і ўплываюць на наш лад жыцця. Дзякуючы тэхнічным навінкам можна мяняць адукацыйны працэс, па-іншаму дзяліцца сваімі ведамі і думкамі, рабіць прэзентацыі больш насычанымі, яскравымі. Сучасныя тэхналогіі ўздзейнічаюць і на нашы ўражанні. Інфармацыя на вялікіх экранах дапамагае правільна расставіць акцэнты падчас бізнес-сустрэчы, прыцягнуць увагу кліента да сваёй кампаніі ці прадукцыі ў гандлёвым цэнтры, скіраваць патокі людзей на сацыяльных аб'ектах, знойдзецца прымяненне ім і ў індустрыі забаў. І, бясспрэчна, сучасныя тэхналогіі робяць наш побыт больш зручным, камфортным. І адно з найбуйнейшых у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемстваў, якое стварае такія разумныя рэчы, што мяняюць свет вакол нас, — вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Завод электронікі і бытавой тэхнікі «Гарызонт».


Вітаем у будучыні

Сёння мы не будзем паглыбляцца ў гісторыю прадпрыемства і разбірацца з эвалюцыяй «блакітнага экрана». Адзначым толькі, што «Гарызонт» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў электроннай тэхнікі на тэрыторыі СНД, прадукцыя якога карыстаецца попытам ужо больш за 70 гадоў. Нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці і продажаў на ўнутраным і знешнім рынках ці не лепшае сведчанне таму, што брэнду давяраюць. На міжнародных выстаўках, дзе беларускія прадпрыемствы прэзентуюць сваю прадукцыю, менавіта стэнды «Гарызонта» — адны з самых папулярных.

Прадпрыемству сапраўды ёсць чым уразіць кліентаў. На змену маленькім «пузаценькім» тэлевізарам прыйшла зусім іншая тэхніка, якую можна падстройваць пад свае патрэбы.

Каб ствараць тэлевізійную тэхніку, якая будзе адпавядаць сучасным патрабаванням рынку і па тэхналагічных характарыстыках, і па спажывецкіх якасцях, прадпрыемства мадэрнізуецца. Так, на «Гарызонце» наладжана вытворчасць LСD-панэляў, на заводзе створаны так званы чысты пакой — складанае тэхнічнае збудаванне, у якім рэгулюецца канцэнтрацыя завісных у паветры часцінак пылу і падтрымліваецца спецыфічны мікраклімат. Падобных вытворчасцяў на тэрыторыі СНД — адзінкі! Дарэчы, завод шчыльна працуе з сусветнымі вытворцамі, заключаны дагаворы з брэндатрымальнікамі, па заказе якіх у Беларусі вырабляюцца тэлевізары каля дзевяці брэндаў. Напрыклад, на вытворчых пляцоўках завода «Гарызонт» сёння збіраюцца тэлевізары такіх гандлёвых марак, як Раnаsоnіс, Shаrр, Dаеwоо.

У апошні час назіраецца рост цікавасці да мадэляў з большым экранам. І сёння прадпрыемства выпускае лінейку LСD-тэлевізараў з дыяганалямі ад 15 да 70 цаляў, з шырокім наборам тэхнічных і спажывецкіх функцый.

Усё большую папулярнасць набываюць тэлевізары Hоrіzоnt з функцыяй Smаrt TV (камп'ютарнай сістэмай, якая інтэгруецца ў тэлевізар і робіць магчымым усталяванне дадатковых праграм і паслуг). Для карыстальнікаў, якіх не задавальняе традыцыйнае эфірнае тэлебачанне, гэта добрая магчымасць падбору кантэнту пад свае патрэбы, тыя ж фільмы і анімацыю можна загружаць з інтэрнэту.

Так паступова тэлевізар ператвараецца ў камп'ютар, ён «надзелены» тымі ж магчымасцямі. Дзякуючы функцыі mіrасаst можна аб'ядноўваць тэлевізар са смартфонам. Тэлефон выкарыстоўваецца як пульт і інфармацыю з яго зручна пераносіць на вялікі экран.

Попыт на тэлевізары з функцыяй Smаrt пастаянна расце, але «Гарызонт» працягвае вырабляць і іншыя мадэлі — усё ж некаторым спажыўцам, асабліва прадстаўнікам старэйшага пакалення, трэба прызвычаіцца да разумнай тэхнікі. Але самыя прасунутыя пенсіянеры, якія абнавілі свае тэлевізары, ужо паспелі адзначыць, якія выгоды дае функцыянал. З вялікага экрана можна не толькі глядзець любімыя перадачы ў зручны для сябе час, але і сачыць за жыццём сваіх родных: знаёміцца з фатаграфіямі, прывезенымі на флэшках з падарожжаў, вяселляў. Між іншым, усе сучасныя тэлевізары ідуць з USB-раздымам.

Асартымент прадукцыі, якую выпускае ЗЭБТ «Гарызонт», пастаянна папаўняецца сучаснымі мадэлямі, у тым ліку дзякуючы ўкараненню перадавых тэхналогій і распрацовак, звязаных з дасягненнямі як айчынных, так і замежных вытворцаў. Так, сёлета ў верасні ў продаж павінны паступіць мадэлі тэлевізараў высокай раздзяляльнасці Ultrаhd 4K (сёння падобная прадукцыя толькі пачынае заваёўваць прыхільнікаў на сусветным тэлевізійным рынку). Між іншым, узровень тэхналогій унітарнага прадпрыемства ўжо зараз дазваляе вырабляць тэлевізары і з раздзяляльнасцю ў 8К. Такая навінка ад брэнда Hоrіzоnt была прадстаўлена на міжнароднай выстаўцы ў Душанбэ (Таджыкістан) і ў Мінску ў рамках правядзення Беларускага прамысловага форуму і на выстаўцы TІБО.

Яскравая і максімальна дакладная перадача колераў — бясспрэчная перавага 4К-тэлевізараў. Але трэба сказаць, што, набываючы падобны тавар, вы робіце інвестыцыі ў будучыню. Калі ваш тэлевізар сёння не дае сакавітую карцінку, гэта не азначае, што ён дрэнны. Справа ў тым, што вытворцы тых жа фільмаў і перадач не паспяваюць за хуткасцю развіцця тэлевізійнай тэхнікі, і інфармацыйных прадуктаў у 4К пакуль мала. Але аб'ём кантэнту (у тым ліку і прадукцыі кінаіндустрыі) адпаведнай якасці будзе расці, і ўладальнікі новых тэлевізараў аднымі з першых змогуць атрымаць асалоду ад яго прагляду.

І канешне, сучасныя тэлевізары становяцца лёгкімі і тонкімі (у перспектыве выпуск ультратонкіх). Для спажыўцоў ствараюцца мадэлі на пластыкавых ці металічных ножках, тэлевізары можна размяшчаць і на сцяне як карціну. Між іншым, аматарам мастацтва варта звярнуць увагу на такую распрацоўку прадпрыемства, як сэнсарная сістэма «Мальберт». Гэта не толькі прыгожы элемент інтэр'ера, на якім зручна загружаць разнастайныя творы мастакоў, але і інструмент для творчасці: малюнак на экране можна змяніць, падправіць, дамаляваць новыя дэталі. Таксама добра загружаць фатаграфіі, запускаць слайд-шоу, і разумная тэхніка на працягу пэўнага перыяду будзе паказваць, напрыклад, як за год вырасла вашае дзіця.

Новыя магчымасці

Зразумела, новы функцыянал, якім абзавялася сучасная тэхніка, дазваляе пашырыць сферы яе выкарыстання. Адукацыя, бізнес, медыцынскія аб'екты, гандаль... Ужо сёння цяжка будзе пералічыць прадпрыемствы і ўстановы, у якіх задзейнічаны распрацоўкі «Гарызонта», і гэта пры тым, што грамадства толькі пачынае знаёміцца з выгодамі ад выкарыстання новых тэхналогій.

Напрыклад, інтэрактыўныя сэнсарныя сістэмы — ідэальны адукацыйны інструмент для школ, ВНУ і іншых навучальных устаноў. Найноўшае праграмнае забеспячэнне дазваляе дэманстраваць электронныя энцыклапедыі, навучальныя праграмы, відэа- і аўдыяматэрыялы, адкрываць доступ да электронных рэсурсаў навучальнай установы, наладжваць камунікацыю паміж выкладчыкамі і студэнтамі. А сэнсарны інтэрфейс дазваляе працаваць з інфармацыяй: выдзяляць, маштабаваць, змяняць, рабіць нататкі, малюнкі, выкарыстоўваючы стылус ці проста рукі. Са спецыяльным праграмным забеспячэннем сістэмы могуць выкарыстоўвацца і як інфастэнды, дзе студэнты праглядаюць расклад заняткаў, запісваюцца на семінары, удзельнічаюць у апытаннях і галасаваннях. Прыемны бонус: сэнсарныя панэлі не абавязкова сёння размяшчаць у кожнай аўдыторыі. Існуюць мадэлі, якія зручна перамяшчаць — са спецыяльнай падстаўкай на колах.

Інтэрактыўныя сэнсарныя сістэмы пачалі заказваць школы. У класах, аснашчаных такім абсталяваннем, можна не толькі праводзіць разнастайныя заняткі для дзяцей, але і сачыць за паспяховасцю вучняў. Сістэмны блок інтэрактыўнай сістэмы Н-Воаrd працуе на базе ліцэнзійнай аперацыйнай сістэмы Wіndоws 10, зразумелай і простай у выкарыстанні як для настаўнікаў, так і для вучняў.

Нават самыя юныя жыхары Беларусі ўжо паспелі пазнаёміцца з інтэрактыўнай сэнсарнай сістэмай Н-Воаrd. Такі інтэрфейс дазваляе арганізаваць з малымі развіваючыя заняткі, напрыклад, дапамагаць ім засвойваць арыфметыку і замежныя мовы, развіваць логіку і памяць. А яшчэ на панэлі, між іншым зробленай з ударатрывалага і загартаванага шкла, можна маляваць і гуляць у розныя гульні. Інтэрактыўная сістэма падтрымлівае да шасці дотыкаў, што, бясспрэчна, ацэняць педагогі, якія імкнуцца падчас калектыўных заняткаў даць магчымасць праявіць сябе кожнаму дзіцяці.

Сучасная тэхніка — надзейны і зручны памочнік у час правядзення канферэнцый, прэзентацый, нарад і пасяджэнняў. Навукоўцы, бізнесмены, дэпутаты атрымалі электронныя трыбуны, якія дапамагаюць прэзентаваць тэксты, фатаграфіі, графікі і іншае, а таксама наладжваць зваротную сувязь з аўдыторыяй. Такая інтэрактыўная сістэма нават пакажа спіс усіх прысутных і месца, імя і пасаду асобы, якая з залы задае пытанне дакладчыку. Прадугледжана і інтэграцыя з дэвайсамі аўдыторыі і фарміраванне адзінай сістэмы інтэрактыўнай прасторы.

Таксама трыбуна можа выкарыстоўвацца ў медыцынскіх установах: дапамагаць пры праверцы вынікаў абследаванняў, служыць даведнікам па леках, каталогам наяўных паслуг (з іх апісаннем), электроннай рэгістратурай і нават даваць адказы на найбольш частыя пытанні грамадзян.

Сэнсарныя сістэмы, якія выпускае «Гарызонт», вы можаце сустрэць у музеях, на вакзале і нават на вуліцы. Яны забяспечваюць неабходнай інфармацыяй, палягчаюць навігацыю па горадзе, змяшчаюць карты, знаёмяць з раскладам руху транспарту, падказваюць, якія мясціны і ўстановы можна наведаць, дапамогуць выклікаць таксі ці экстранныя службы, забраніраваць месца ў гасцініцы ці заказаць экскурсіі і білеты.

На прадпрыемстве створаны чысты пакой  для вытворчасці LCD-панэляў.

Выкананне (форма, памер, колер, дызайн, начынка) сэнсарных сістэм можа змяняцца ў залежнасці ад таго, дзе, з якой мэтай і якой аўдыторыяй выкарыстоўваецца дадзеная тэхніка. Напрыклад, інтэрактыўныя сістэмы «Куб» і «Стол» добра «ўпісаліся» ў гандлёвых і забаўляльных цэнтрах, сэнсарныя панэлі дазваляюць знаёміцца з меню кавярняў і рэстаранаў. У гандлёвых і спартыўных цэнтрах, кавярнях, дзе дэманструюцца спартыўныя спаборніцтвы, і, наогул, на аб'ектах, што наведвае вялікая колькасць людзей, якім трэба падаваць буйныя малюнкі, акрамя сэнсарных сістэм вы можаце сустрэць і відэасцены, якія вырабляюцца кампаніяй «Гарызонт», — з асобных модуляў можна збіраць экраны любых памераў з раздзяляльнасцю Full HD.

Ужо нікога не здзівіць электроннымі чэргамі, інфармацыйна-даведачнымі цэнтрамі і электроннымі прыёмнымі.

Як бачыце, рэвалюцыя ў свеце электронікі ўплывае і на нас — са звычаных спажыўцоў мы ўсё больш ператвараемся ў актыўных карыстальнікаў.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

*На правах рэкламы

УНП 191055812

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.