24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Як сумясціць энергію вялікага горада і спакой прыроды?*


Гэта ведаюць забудоўшчыкі жылога комплексу «Гранд Хаус».

Жылы комплекс камфорт-класа мае выключна ўдалае размяшчэнне. На адной з цэнтральных транспартных артэрый горада — праспекце Дзяржынскага, літаральна за пару дзясяткаў метраў ад метро «Грушаўка» і за пяць хвілін язды да цэнтра. Пры гэтым побач з комплексам знаходзіцца маляўнічы Грушаўскі сквер. І гэта толькі пачатак пераваг выбару менавіта гэтага месца, дзе хочацца жыць...


Камфорт з дастаўкай на дом

Кампаніяй-забудоўшчыкам «Гранд Хаусу» з'яўляецца ТАА «Датч Стар». Асноўныя задачы кампаніі — выкананне функцый заказчыка пры будаўніцтве жылых дамоў, гэта значыць фарміраванне патрабаванняў да падрадных арганізацый, кантроль за выкананнем работ і продаж гатовых аб'ектаў. Будаўніцтва комплексу пачалося ў 2013 годзе, аднак тады паўсталі праблемы з тэрмінамі. Каб вырашыць праблему, быў цалкам зменены склад работнікаў на чале з дырэктарам. Да кіраўніцтва прыйшоў малады і энергічны Дзяніс ЗАМОРАЦ, які сабраў вакол сябе высокакваліфікаваную каманду спецыялістаў. Як вынік — зараз будаўніцтва комплексу ідзе нават апераджальнымі тэмпамі.

З 2016 года ўвялі ў эксплуатацыю два пад'езды — чацвёрты і пяты. Усяго ж комплекс уяўляе сабой 20—25-павярховы дом з пераменнай паверхавасцю і будынкам буйнога медыцынскага цэнтра. Здача наступных двух пад'ездаў запланаваная на сёлетні ліпень. Ужо пачалі будаваць восьмы і дзявяты пад'езды, тэрмін здачы — ліпень 2019- га, а пераехаць у кватэры дзясятага і адзінаццатага пад'езда першыя жыхары змогуць у лютым 2020-га. Другая чарга будаўніцтва будзе рухацца перпендыкулярна праспекту Дзяржынскага па вуліцы Шчорса: там узвядуць яшчэ тры пад'езды, плануецца, што тэрмін іх здачы — 2022 год. Будаўніцтва пачнецца ўжо гэтай восенню.

Акрамя таго, у комплексе з'явяцца два падземныя паркінгі на 400 месцаў кожны, трапіць у якія можна будзе не выходзячы з пад'езда. Там жа будуць абсталяваны і спецыяльныя памяшканні для захоўвання ровараў, а наверсе з'явяцца гасцявыя парковачныя месцы для аўтамабіляў. Што да самога дома, то першы-другі паверхі ў ім будуць аддадзены пад гандлёвыя і адміністрацыйныя памяшканні. Пакуль кампанія фарміруе аптымальны набор прадстаўленых арганізацый, каб у жыхароў была магчымасць вырашыць большасць бытавых пытанняў, не пакідаючы межаў комплексу.

Зялёны аазіс у цэнтры Мінска

Кажучы пра папулярнасць таго ці іншага комплексу ў патэнцыйных кліентаў, Дзяніс Рыгоравіч з усмешкай адзначае, што важныя ўсяго тры фактары: месца, месца і яшчэ раз месца. Дарэчы, праспект Дзяржынскага — выдатнае таму пацвярджэнне. Малады Маскоўскі раён з развітой інфраструктурай, зручнай дарожнай сеткай і транспартнымі камунікацыямі выклікае ў мінчан непадробную цікавасць. Не дзіўна, што па планах гарадскіх улад тут павінны размяшчацца найлепшыя ўзоры жылой забудовы. А вось драўляныя баракі пасляваеннага часу, што былі тут раней, зусім не ўпісваліся ў аблічча тэрыторыі, якая так імкліва развіваецца.

— Тут былі знесены шэсць васьмікватэрных драўляных дамоў. Да жніўня будуць рэалізаваны маёмасныя правы жыхароў яшчэ двух, апошніх дамоў, і яны таксама будуць знесены. Нашы спецыялісты зрабілі ўсё магчымае, каб улічыць усе пажаданні жыхароў раёна і пазбегнуць канфліктных сітуацый падчас адсялення, — падкрэсліў дырэктар.

Акрамя гэтага кампанія «Датч Стар» узяла на сябе абавязацельства па будаўніцтве камфортнай і сучаснай дашкольнай установы. Яна размесціцца на месцы былога кінатэатра «Авангард». Каб трапіць у дзіцячы садок, жыхарам «Гранд Хаус» нават не прыйдзецца пераходзіць дарогу — шлях пройдзе праз Грушаўскі сквер. Дарэчы, забудоўшчык таксама плануе яго дадаткова азеляніць і мадэрнізаваць. У перспектыве тут можна будзе ладзіць працяглы шпацыр з дзецьмі, праводзіць дваровыя святы і займацца спортам. Прыхільнікі веларуху размяшчэнне комплексу таксама ацэняць — уздоўж праспекта Дзяржынскага ідзе веладарожка.

Што датычыцца высокай канкурэнцыі сярод забудоўшчыкаў з-за прыцягальнасці абранага месца, то Дзяніс Заморац падкрэслівае, што дзякуючы ёй, павышаецца якасць. Сярод сваіх пераваг кампанія «Датч Стар» называе выкарыстанне выдатных матэрыялаў, стыльны дызайн і выкананне заяўленых тэрмінаў.

Двухузроўневы пентхаус, свая тэраса і «сакрэтная» лоджыя

У жылым комплексе «Гранд Хаус» можна падабраць сабе камфортнае жыллё па метражы ад 39 да 140 квадратных метраў. Кошт стартуе ад 2240 рублёў за квадратны метр. Ёсць растэрміноўка на перыяд будаўніцтва, пры першапачатковым унёску 50 %. Банкі-партнёры БелВЭБ і БПС-Банк прапануюць бонусную праграму крэдытавання, аднак працуе кампанія і з усімі іншымі банкамі, якія зручныя кліентам.

Дарэчы, з выбарам варта паспяшацца: у восьмым-дзявятым пад'ездах, якія будуць здавацца праз год, выкуплена ўжо каля 70 % кватэр. Затое ўсе варыянты пакуль даступныя ў дзясятым-адзінаццатым пад'ездах, якія здадуць у эксплуатацыю на паўгода пазней. Тут будучыя жыхары могуць выбраць, які выгляд з вокнаў ім даспадобы: урбаністычны — на праспект Дзяржынскага, ці прыродны — на Грушаўскі сквер, або абодва адразу.

На 19—20 паверсе комплексу размешчаны двухузроўневыя пентхаусы, якія можна аднесці да прэміум-сегмента. Гэта выдатная прапанова для тых, хто марыць пра камфорт загараднага дома, але не хоча губляць зручнасць гарадской інфраструктуры. Плошча пентхауса каля 140 метраў квадратных, што параўнальна з памерамі сярэдняга прыватнага дома. Па сутнасці гэта шматпакаёвая кватэра з санвузламі на двух паверхах і зонай гасцёўні, якая, дзякуючы другому святлу, аб'ядноўвае абодва ўзроўні. Таксама ў комплексе можна будзе набыць і кватэру з тэрасай, якая выходзіць на сквер, — гэта пашыраны варыянт лоджыі з падстрэшкам ад сонца.

Для саміх лоджый, у якіх шкленне ўладкавана па прынцыпе французскіх вокнаў, праекціроўшчыкі прыдумалі сваю «фішку»: люстраны эфект пад назвай «хамелеон». З унутранага боку акно абсалютна празрыстае, а з вонкавага — зацемненае: чым ярчэйшае сонца, тым мацнейшы эфект. Дзякуючы гэтаму лоджыю можна выкарыстоўваць абсалютна па-рознаму: і як рабочы кабінет, і як зімовы сад, і як гаспадарчы пакой — з вуліцы нічога праглядацца не будзе.

У кватэрах, для зручнасці жыхароў, прадугледжана якаснае чарнавое аздабленне і вольная планіроўка, каб кожны мог уладкаваць жыллё ў адпаведнасці са сваімі асабістымі патрэбамі і густам. Выдзелены толькі кухня і санвузел. Пры неабходнасці спецыялісты аддзела продажаў могуць прадэманстраваць гатовую трохпакаёвую кватэру ва ўжо здадзеным пад'ездзе. А скласці аптымальную планіроўку дапаможа дызайнер, які працуе ў штаце кампаніі.

Як падкрэсліла кіраўнік праекта Анжэла БАБІЧАВА, комплекс будуецца з экалагічных матэрыялаў. Гэта маналітны дом, пры ўзвядзенні якога выкарыстоўваецца цэгла для вонкавых сцен, керамзітабетонны блок для ўнутраных сцен і перагародак, для ўцяплення — каменная вата: гэтыя матэрыялы «дыхаюць» і не назапашваюць вільгаць.

У аздабленні ўжываецца цэментна-пясчаная тынкоўка і сцяжка. Таксама ўсталёўваюцца вокны REHAU з высокімі энергазберагальнымі і шумаізаляцыйнымі ўласцівасцямі. У пад'ездах стаяць бясшумныя ліфты OTІS. Тэхналагічнасць спалучаецца са стыльным дызайнам: гэта бачна як па фасадзе будынка, так і па цікавых уваходных групах. Трапляючы сюды, адразу разумееш: справу робяць прафесіяналы!

Дар'я КАСКО

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

*На правах рэкламы

УНП 191061436

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.