20 Верасень, чацвер

Вы тут

Падарункі ад «Белай Русі» атрымалі матулі, чые дзеці нарадзіліся 3 ліпеня


Дзень Незалежнасці стаў адначасова і днём нараджэння для 181 маленькага грамадзяніна Беларусі. Па традыцыі ў кожным рэгіёне краіны павіншаваць маладых маці з двайным святам прыйшлі члены ўрада, дэпутаты, кіраўнікі адміністрацый раёнаў.


Зле­ва на­пра­ва. Ды­рэк­тар РНПЦ «Ма­ці і дзі­ця» Кан­стан­цін Віль­чук,  член Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Ге­надзь Да­вы­дзька,  кі­раў­нік ад­мі­ніст­ра­цыі Цэнт­раль­на­га ра­ё­на Мін­ска Дзміт­рый Пят­ру­ша.

Падчас акцыі «Белая Русь — з любоўю да дзяцей» прадстаўнікі арганізацыі разам з іншымі адказнымі асобамі наведалі пяць медыцынскіх устаноў Мінска. Напрыклад, толькі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця» адбылася сустрэча з 15 мамамі. Акрамя добрых слоў, жанчыны атрымалі падарункі — падушкі і коўдрачкі для немаўлят.

Генадзь Давыдзька, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыня РГА «Белая Русь», адзначыў, што акцыя насамрэч не аднамомантная і дзеці могуць разлічваць на далейшую падтрымку:

— За лёсам маленькіх грамадзян будзем сачыць ад першага і да апошняга званка ў школе, па меры магчымасцяў дапамагаць у жыцці. «Белая Русь» дзясяты раз праводзіць падобную акцыю, і мне хацелася б пажадаць дзецям, што з'явіліся на гэты свет у дзень самага важнага для нашай краіны свята, каб яны былі любімымі і значнымі для сваіх бацькоў, важнымі і запатрабаванымі для Беларусі і свету.

На думку кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрыя Пятрушы, вельмі сімвалічна вітаць дзяцей у Дзень Незалежнасці, бо аснова любой краіны — гэта яе жыхары.

Самім маладым маці акцыя таксама спадабалася. Вольга Шкляннік трымае на руках маленькую Кацярыну. Гэта ўжо другое дзіця ў сям'і, але матуля кажа, што шчасце не становіцца меншым:

— Лічу, вельмі добра, калі краіна ўмее рэагаваць не толькі на нейкія негатыўныя здарэнні, пасля якіх людзям патрэбна дапамога. Калі ўлада звяртае ўвагу і на нейкія дробныя радасці ў асобных сем'ях, дорыць падарункі — гэта здорава. Наогул імпануе сацыяльная скіраванасць акцый і дабрачынных праграм.

Анас­та­сія Кар­зюк з сы­нам Мі­ха­і­лам.

За пяць гадоў у сям'і Анастасіі Карзюк нарадзілася трое дзяцей. Самы маленькі хлопчык хутка паедзе разам з мамай дадому да бацькі і дзвюх старэйшых сястрычак. Жанчына кажа, што ўсе тры разы нараджала ў цэнтры.

— Мой Міша з'явіўся на свет ноччу ў першыя гадзіны Дня Незалежнасці, яшчэ да салютаў і парадаў. Насамрэч не важна, што адбываецца, калі ты ўпершыню трымаеш на руках сваё дзіця, бо гэты момант ты абавязкова запомніш назаўсёды.

На­мес­нік ды­рэк­та­ра па аку­шэр­стве і гі­не­ка­ло­гіі РНПЦ «Ма­ці і дзі­ця» Свят­ла­на На­гі­бо­віч.

Цэнтр «Маці і дзіця» арыентаваны на аказанне акушэрска-медыцынскай дапамогі жанчынам з усёй Беларусі, таму большасць мам — прыкладна 70 % — не мінчанкі. Намеснік дырэктара па акушэрстве і гінекалогіі РНПЦ «Маці і дзіця» Святлана Нагібовіч расказала, што ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, змяняецца падыход да родаў:

— Камфортныя ўмовы ствараюцца не толькі ў Мінску, але і па ўсёй краіне, пачынаючы ад цэнтральных раённых бальніц і заканчваючы галаўной установай, дзе мы з вамі цяпер знаходзімся. Шчаслівае мацярынства — гэта тое, чым Беларусь вядомая сярод суседзяў. Сёння змяняюцца тэндэнцыі ў падыходзе да родаў, так, дзеці з самага пачатку застаюцца разам з маці, існуе магчымасць партнёрскіх родаў, у момант нараджэння дазваляецца прысутнічаць блізкім для цяжарнай жанчыны людзям — мужу, бацькам, сяброўцы. Мы стараемся паспрыяць маці, каб яна адчувала сябе ў поўнай бяспецы і пры гэтым не хвалявалася за дзіця. Цяпер акушэрства намнога адрозніваецца ад таго, што было раней. Сучасная родадапамога мае свае тэхналогіі, якія павінны зрабіць працэс па магчымасці зручным, звяртаецца ўвага на псіхалагічны камфорт.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Свята «ў квадраце»

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.