Вы тут

Францыя стала першым паўфіналістам чэмпіянату свету па футболе


У першым матчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету па футболе зборная Францыі абыграла каманду Уругвая з лікам 2:0.


У лацінаамерыканцаў з-за траўмы не змог выйсці на поле герой 1/8 фіналу нападаючы Эдысан Кавані, і гэта, зразумела, збядніла іх атаку. У французаў быў поўны баявы склад, але абарона ўругвайцаў доўга не дазваляла ствараць небяспеку сваім варотам. Аднак каманда Уругвая забыла пра абаронцаў саперніка, і менавіта адзін з іх — Рафаэль Варан — і адкрыў лік у матчы. На 40-й хвіліне ў яго атрымаўся прыгожы ўдар галавой.

У другім тайме лацінаамерыканцы кінуліся адыгрывацца, стваралі вастрыню каля варот саперніка, але ў самыя адказныя моманты ці прамахваліся з выгодных пазіцый, ці забіць ім не дазвалялі французы. А на 61-й хвіліне нескладаны ўдар форварда трохкаляровых Антуана Грызмана з-за памылкі ўругвайскага галкіпера Фернанда Муслеры прывёў да другога гола. Адыграцца Уругваю не ўдалося, і Францыя стала першым паўфіналістам ЧС-2018 і чакала пераможцу пары Бразілія — Бельгія.

Дарэчы, варатар Францыі Уга Льярыс у матчы быў атакаваны вялікай страказой. Насякомае імкліва ўляцела галкіперу ў рот, што той нават не адразу зразумеў, што адбылося, але хутка выплюнуў яго. Аператары паспелі зняць эпізод і паказаць усяму свету.

Іван КУПАРВАС

Фота championat.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?