Вы тут

Алею мужнасці і адвагі днямі ўрачыста адкрылі ў Нясвіжы


Яна створана ў гонар 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.


— На тэрыторыі раёна пражывае больш за сто воінаў-інтэрнацыяналістаў, у тым ліку 97 «афганцаў». У нашых сэрцах заўсёды захоўваецца памяць аб тых, хто не вярнуўся на родную зямлю. Мы ўпэўнены, што дагледжанымі абеліскамі, мемарыяльнымі комплексамі мы з вамі зможам перадаць маладому пакаленню крупінкі нашай гісторыі, — звярнуўся да жыхароў горада і раёна старшыня райвыканкама Генадзь Салавей. — А падрастаючае пакаленне будзе працягваць справу па захаванні памяці тых, хто аддаў жыццё за светлую будучыню. Мы шмат робім у раёне, каб увекавечыць подзвіг нашых землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. У наступным годзе мы плануем на гэтым месцы ўладкаваць сквер і ўшанаваць памяць загінулых ад рук карнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

З сёлетняга мая ідуць раскопкі пахавання ў Нясвіжы ваеннаслужачымі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны. Ужо выяўлены астанкі больш як 900 чалавек. У гэтым катлаване смерці знайшлі апошні прытулак старыя, жанчыны, дзеці. Магчыма, гэта і ёсць тое месца, дзе былі расстраляныя 1200 чалавек, пра гібель якіх згадваецца ў кнізе «Памяць. Нясвіжскі раён». Сярод мірных грамадзян знойдзены і астанкі 31 чырвонаармейца, і пяць апазнавальных медальёнаў. Ёсць надзея, што яны дадуць магчымасць высветліць імёны байцоў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Сімвал мужнасці і славы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.