Як паведамілі ў Міністэрстве фінансаў, па стане на 1 чэрвеня знешні дзяржаўны доўг склаў 16,4 млрд долараў, зменшыўшыся з пачатку года на 332 млн долараў (з улікам курсавых розніц).
У студзені — маі прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 1 млрд 64,9 млн долараў, у тым ліку 600 млн долараў — еўрааблігацыі, 377 млн долараў — урада і банкаў Расіі, 52,7 млн долараў — Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР), 33,1 млн долараў — банкаў Кітая. Пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года склала 1 млрд 309,9 млн долараў, з якіх 800 млн долараў — еўрааблігацыі, 213,4 млн долараў — банкам КНР, 174,6 млн долараў — ураду Расіі, 88,3 млн долараў — Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця, 32,5 млн долараў — МБРР.
Сяргей КУРКАЧ
Яйкі — у першую чаргу курыныя — адзін з ключавых прадуктаў харчавання ў нашай краіне.
Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?
Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.
Там зладзілі сапраўдную казку.