Вы тут

Мінск і Шыцзячжуан сталі бліжэй


Адкрыты рэгулярны маршрут чыгуначных  кантэйнерных перавозак.


Рэгулярныя чыгуначныя перавозкі грузаў у абодвух напрамках стартавалі паміж Мінскам і паўночнакітайскім горадам Шыцзячжуан, які знаходзіцца ў прыкладна 300 км на поўдзень ад Пекіна, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Цяпер два саставы едуць насустрач па названым маршруце. Паводле інфармацыі пекінскай чыгуначнай кампаніі 28 чэрвеня з Мінска ў кітайскім напрамку адправіўся таварны састаў з 41 кантэйнерам, а праз некалькі гадзін - цягнік з Шыцзячжуана у беларускім напрамку. 

Першы цягнік з Шыцзячжуана ў Мінск, гружаны дызельнымі рухавікамі, клапанамі, абуткам, галаўнымі ўборамі і мэбляй, прыбыў на тэрмінал Калядзічы 21 чэрвеня. Цягнік з Мінска ў Шыцзячжуан дастаўляе ў Кітай муку, сухое малако, віно, сокі і сланечнікавы алей беларускай вытворчасці. Агульная працягласць маршруту, які праходзіць праз Маскву і горад на мяжы Кітая з Расіяй Маньчжоўлі, складае больш за 9,5 тыс. км. Час у шляху - каля 15 дзён. Згодна з планам, частата адпраўлення таварнага цягніка Шыцзячжуан - Мінск складае раз у два тыдні, а на зваротным шляху - раз у месяц. 

Зараз у рамках Кітай-Еўропа чыгуначныя кантэйнерныя перавозкі звязваюць 45 кітайскіх і 42 еўрапейскіх горада. Адміністрацыйны цэнтр паўночнакітайскай правінцыі Хэбэй Шыцзячжуан першым у рэгіёне Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй запусціў такі рэгулярны рэйс у Беларусь. Нагадаем, што прадстаўнікі чыгуначных ведамстваў шэрагу краін, у тым ліку Кітай і Беларусь, у мінулым годзе ў Пекіне падпісалі пагадненне аб паглыбленні супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага чыгуначнага паведамлення Кітай-Еўропа. Дзякуючы намаганням бакоў, паміж гарадамі Кітая і еўрапейскімі краінамі курсіруе ўсё больш і больш таварных цягнікоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.