Вы тут

Футбол. Сёння пройдзе першы паўфінальны матч ЧС-2018


У Санкт-Пецярбургу зборная Францыі сустрэнецца з бельгійцамі, якія да гэтага выбілі з гульні фаварытаў мундзіялю — зборную Бразіліі. Чакаецца, што на матч прыбудзе прэм'ер-міністр Бельгіі Шарль Мішэль. «Я з нецярпеннем чакаю гэтай надзвычай умацавальнай для федэратыўнага духу падзеі, бо футбол — сапраўды від спорту, які аб'ядноўвае. З прэзідэнтам Макронам у мяне даверныя і дружалюбныя адносіны, нас аб'ядноўваюць агульнаеўрапейскія памкненні. Цяпер мы ўбачымся ў Санкт-Пецярбургу», — сказаў Шарль Мішэль.


Футбалісты зборнай Бельгіі на гэтым чэмпіянаце выступаюць больш ярка за сённяшніх сапернікаў. Нагадаем, у сваёй групе G яны па чарзе абыгралі Панаму (3:0), Туніс (5:2) і Англію (1:0), выйшаўшы ў плэй-оф з першага месца. Зборная Францыі пачала шлях на чэмпіянаце свету з групы C, дзе гуляла разам з камандамі Аўстраліі, Перу і Даніі. Абыграўшы аўстралійцаў (2:1) і перуанцаў (1:0), французы забяспечылі сабе месца ў плэй-оф, таму ў гульні з датчанамі (0:0) змаглі трохі расслабіцца. У чвэрцьфінале французы таксама даволі ўпэўнена разабраліся з Уругваем (2:0), які гуляў без Эдзінсана Кавані.

Афіша другога паўфіналу Англія — Харватыя. Сустрэча адбудзецца на галоўным стадыёне ў Маскве заўтра, 11 ліпеня. Зборная Харватыі ўпершыню з 1998 года і другі раз у сваёй гісторыі здолела прабіцца ў паўфінал чэмпіянату свету. Зборная Англіі выйшла ў паўфінал сусветнага першынства таксама ўпершыню з 1990 года і зараз можа другі раз у сваёй гісторыі згуляць у фінале.

Пераможцы гэтых матчаў 15 ліпеня на полі маскоўскага стадыёна «Лужнікі» сустрэнуцца ў галоўным паядынку за Кубак свету, няўдачнікі паўфінальных баталій 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу разыграюць «бронзу» сусветнага першынства.

Загаловак у газеце: Кульмінацыя блізка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».