Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Дзе не любяць турыстаў

Анлайн-сэрвіс пошуку авіябілетаў Avіasales склаў спіс гарадоў, дзе падарожнікам не радыя з-за «овертурызму» (тэрмін, які азначае празмерную колькасць турыстаў у адносінах да мясцовага насельніцтва).

Першым месцам, дзе не чакаюць падарожнікаў, спецыялісты назвалі італьянскі горад Венецыю. У 2017 годзе на 633 тысячы жыхароў прыйшлося 5,3 мільёна турыстаў і ўлады горада ўвялі штрафы за купанне ў каналах, язду на веласіпедзе і выкід смецця. Таксама праціўнікам масавага турызму стала Барселона, дзе, напрыклад, у канцы чэрвеня ўдзельнікі крайне левай арганізацыі Edvant зладзілі акцыю, накіраваную на барацьбу з вялікай колькасцю прыезджых замежнікаў.

У дадатак пратэсты прайшлі і ў Амстэрдаме, таму што жыхары горада незадаволеныя шумам, вялікай колькасцю смецця і ростам цэн. У сувязі з гэтым улады забаранілі будаўніцтва новых гасцініц і павялічылі турыстычны падатак. У Дуброўніку (Харватыя) і на востраве Сантарыні (Грэцыя) таксама з'явіліся свае абмежаванні — не больш за восем тысяч наведвальнікаў у дзень. А філіпінскі востраў Баракай наогул закрылі на шэсць месяцаў (з красавіка) ад турыстаў праз забруджванне.


З музея скралі смяротны яд

Бутэльку са смяротным ядам скралі з музея ў Галандыі, паведамляе NL Tіmes.

Выкрадзены яд, спрасаваны ў чорны кубік, знаходзіўся ў бутэльцы ўнутры сейфа. На бутэльцы была старадаўняя этыкетка з надпісам «курарэ». Ці было нешта яшчэ скрадзена з музея, пакуль невядома. «Мы працягваем расследаванне. У першую чаргу хочам знайсці яд», — адзначыў прадстаўнік паліцыі.

Курарэ — агульная назва некалькіх відаў ядаў расліннага паходжання. Ён аказвае на арганізм паралітычнае дзеянне, а прымяненне занадта вялікіх доз прыводзіць да смерці ад удушша. Карэнныя плямёны Паўднёвай Амерыкі выкарыстоўвалі падобнае рэчыва падчас палявання, змазваючы ім наканечнікі стрэл. У Нідэрландах яно ўжываецца ў якасці рэлаксантаў пры правядзенні эўтаназіі.


105-гадовая амерыканка захаплялася вечарынамі і алкаголем

Жыхарка ЗША, якая нядаўна адсвяткавала сваё 105-годдзе, раскрыла сакрэт даўгалецця. Ён заключаецца ў любові да жыцця і адсутнасці ўсялякіх абмежаванняў, паведаміла выданне 9Рісklе.

Хелен Гранье з мястэчка Палм-Харбар, штат Фларыда, прызналася, што не планавала пражыць так доўга, не чакала гэтага і яе сям'я. «Я піла піва, курыла і ўсё такое. Гуляла ўсю ноч, танцавала, а затым ішла працаваць», — расказала жанчына. Сваім крэда амерыканка назвала фразу «Жыві сваім жыццём». Таксама Гранье прызналася, што вельмі любіць азартныя гульні. «Мой муж не браў мяне ў Лас-Вегас, бо ён ведаў, што я люблю гуляць, асабліва ў гульнявыя аўтаматы. У выніку я паехала ў Вегас, калі ён памёр», — дадала яна. Жанчына адзначыла дзень нараджэння ў коле блізкіх сяброў у элітным доме састарэлых, дзе яна жыве ўжо дзевяць гадоў. Імянінніца даказала, што ўспрымае рэальнасць абсалютна разумна: яна заўважыла, што хтосьці забраў яе кавалак торта і папрасіла даць ёй яшчэ адзін.


Хочаш разбагацець? Пажалься ў інтэрнэце!

Уладальніца кніжнай крамы Іmagіned Thіngs у брытанскім горадзе Харагейт паскардзілася ў афіцыйным Twіtter-акаўнце сваёй крамы на маленькую выручку. Публікацыя стала віруснай, а колькасць кліентаў імкліва павялічылася.

Гаспадыня кнігарні Джорджыя Дафі знервавалася з-за нізкіх продажаў і вырашыла папрасіць кліентаў наведаць яе краму ў мікраблогу. «Мы зарабілі ўсяго 12,34 фунта за сёння. Калі хтосьці падумваў аб куплі кнігі, цяпер самы час! Сёння найгоршы дзень за ўсю гісторыю. Паштоўка, кніжка, што заўгодна, — гэта мае вялікае значэнне для такога маленькага бізнесу, як наш. Мы будзем вельмі ўдзячныя за вашу падтрымку», — напісала яна. Публікацыя стала віруснай і набрала амаль пяць тысяч рэтвітаў. Наведвальнікаў і заказчыкаў стала так шмат, што ўладальніцы прыйшлося часова зачыніць кнігарню, каб знайсці час на сон. «Мы вернемся заўтра! Але цяпер трэба спаць... Дзіўны дзень!» — напісала Дафі пазней. Сярод іншых у падтрымку маленькага друкарскага бізнесу брытанкі выступіла вядомая журналістка і пісьменніца Элісан Пірсан. Яна прапанавала Дафі стаць яе пакупніцай, а таксама правесці публічныя чытанні ў кнігарні. Паведамляецца, што жанчыны дамовіліся аб супрацоўніцтве.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».