Вы тут

У вёсцы Вязынка адзначылі дзень нараджэння Янкі Купалы


З зямлёй і небам звязывае мяне ніць —

Неразарваная веквечна павуціна...

Янка Купала


На малой радзіме Янкі Купалы ў вёсцы Вязынка прайшло традыцыйнае свята — з суседніх гарадоў і вёсак сюды прыехалі аматары паэзіі Песняра, каб разам адзначыць дзень яго нараджэння.

У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка» такія фэсты паэзіі, песні, народных рамёстваў праводзяцца даўно. У наш час праз гэта месца праходзіць турыстычны маршрут ЮНЕСКА.

Гэтым разам госці Вязынкі сталі ўдзельнікамі цікавай праграмы: са сцэны пад шатамі старых дрэў гучалі вершы Песняра, расповеды пра гісторыю мемарыяльнага запаведніка. Выступленні празаікаў і паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі надалі святу асаблівую паэтычную афарбоўку.

Што датычыцца багацця фарбаў — іх мелася ўдосталь на размешчаных тут выставах, дзе можна было не толькі падзівіцца на творчасць народных майстроў, але і набыць вышываныя ручнікі, посцілкі, вырабы з лазы, саломкі, малюнкі... Дарэчы, многія ўмельцы праводзілі майстар-класы, ахвотных пераняць сакрэты старажытнага рамяства было вельмі шмат.

Найбольшае ажыўленне панавала перад сталамі з новымі кнігамі беларускіх дзяржаўных і прыватных выдавецтваў. І гэта зразумела: кніга, прывезеная з малой радзімы Песняра, — найлепшы падарунак з такога свята.

Яўген Пясецкі

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Купала, Вязынка, Сусвет

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.