Вы тут

Купалаўскі вечар у Чэбаксарах


Сёння ў сталіцы Чувашыі пройдзе літаратурны вечар, прысвечаны дню нараджэння народнага песняра Беларусі Янкі Купалы.


Сустрэчу паэтаў, перакладчыкаў, чытачоў у Нацыянальнай бібліятэцы Чувашскай Рэспублікі, акрамя саміх гаспадароў, арганізаваў яшчэ і Чувашскі рэспубліканскі фонд імя Міхаіла Сеспеля.

— Не магу не нагадаць, што ў класіка беларускай літаратуры свая ўласная далучанасць з нашымі Чэбаксарамі, з Чувашыяй, — расказвае паэт Валерый Тургай, з якім мы звязаліся па тэлефоне. — Менавіта з публікацый вершаў Купалы на чувашскай мове пачалі фарміравацца беларуска-чувашскія літаратурныя сувязі ў 30-я гады мінулага стагоддзя. На чувашскую мову Купалу перакладалі А. Галкін, Ю. Скварцоў, А. Арцем'еў, Г. Яфімаў, А. Эсхель, Г. Юмарт, М. Юхма і шмат хто яшчэ з нашых літаратараў. Своеасаблівым стымулам да пераўвасаблення паэзіі класіка беларускай літаратуры на чувашскую стала і тое, што на пачатку Вялікай Айчыннай вайны Янка Купала некаторы час жыў у Чэбаксарах. Паэт сябраваў з народнымі паэтамі Чувашыі Мікалаем Шэлепі і Сямёнам Эльгерам.

Будзе што расказаць на вечары Валерыю Тургаю і пра ўласны досвед перакладчыцкага асэнсавання неўміручай паэзіі. Нядаўна чувашскі літаратар завяршыў пераклад «Санетаў» Янкі Купалы. Мяркуецца, што гэты пераклад будзе надрукаваны ў зборніку «Санетаў» Янкі Купалы на мовах народаў свету. Кніга пабачыць свет у мінскім выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?