Вы тут

У Мінску пяцігадовы хлопчык зваліўся з сёмага паверха: яго злавілі суседзі


Увечары 9 ліпеня на вуліцы Маршала Лосіка ў Мінску ледзьве не адбылася трагедыя. Дзіця выпала з акна, яго выратавалі суседзі. Пра гэта распавёў сведка Сяргей у сваім Twitter.


Мама з двума дзецьмі сышла на прагулку, а пяцігадовы хлопчык застаўся дома. Мабыць, ён таксама хацеў адправіцца на шпацыр. Дзіця вывалілася з акна, але паспела схапіцца за раму. Яго заўважылі жыхары дома, яны адразу ж папрасілі ў суседзяў з першага паверха коўдру - ёй і злавілі хлопчыка, калі той ужо не мог трымацца і адпусціў раму.

«Лавілі ў плед, плед парваўся. Адзін з тых, хто лавіў, - доктар-хірург. Ён і аказаў першую дапамогу», - распавёў Сяргей.

tut.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.