Вы тут

Крынічны Ян


Крынічны Ян — гэта халодны струмень вады, купальскія кветкі і капліца з драўлянай выявай Яна (Іаана) Златавуста — хрысціцеля Ісуса. Прынамсі, гэтак павінна быць і так ёсць на крынічным комплексе, які знаходзіцца на памежжы Глыбоцкага і Мёрскага раёнаў на беразе маленькай рачулкі Аута.


Не першае стагоддзе працягваецца традыцыя прыходзіць сюды на пачатку ліпеня ад праваслаўнай царквы, якая знаходзіцца ў вёсцы Чарневічы. Вернікі на чале са святаром ідуць за чатыры кіламетры — па лесе, полі, пералеску, на сваім шляху збіраюць кветкі — іх павінна быць не менш за сем — Янаўскае свята прыпадае на сёмага ліпеня. Настаяцель чарневіцкага прыхода айцец Сергій ужо болей за дваццаць гадоў бласлаўляе гэта лакальнае паломніцтва і асвячае ваду ў гэты дзень. Сёлета споўнілася дзесяць гадоў, як крыніца стала выглядаць па-новаму, можна сказаць незвычайна: калодзеж упрыгожаны бутам, з'явілася і купель, капліца атынкаваная, набыла прывабны выгляд. Дарэчы, асноўны руплівец упарадкавання крынічнага комплексу — жыхар вёскі Язна Алег Вайцаховіч, які ў свята заўсёды бывае разам са сваімі землякамі. У капліцы знаходзіцца святыня — выява Яна: ён лічыцца апекуном крынічнай вады. Гэта скульптура — шэдэўдр клерыкальнага мастацтва. На фэст Яна — так называюць свята мясцовыя жыхары — збіраюцца нават госці з Латвіі і Літвы — прыязджаюць на сваю малую радзіму. Святая крыніца сама кліча і збірае сюды і знаёмых, і нават чужых людзей.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».