Вы тут

Рэчыцкі метызны: гаспадар знойдзе месца кожнаму цвіку*


Адкрытае акцыянернае таварыства «Рэчыцкі метызны завод» — самае буйное прадпрыемства па вытворчасці цвікоў у Рэспубліцы Беларусь, адзін з лідараў краін СНД па асартыменце спецыяльных цвікоў, а таксама адзінае прадпрыемства ў краіне, дзе ў аўтаматычным рэжыме выконваецца гарачае ацынкаванне труб.


Геаграфія паставак уключае рынкі каля 30 краін. У іх ліку — Расійская Федэрацыя, Германія, Чэхія, Аўстрыя, Бельгія, Францыя, Італія, Венгрыя, Балгарыя, Румынія, Польшча, Арменія, Казахстан, Малдова... Сёння ў краіны далёкага і блізкага замежжа адпраўляецца каля 80 % прадукцыі, якая вырабляецца на заводзе.

На сённяшні дзень завод прапануе спажыўцам больш за 1400 найменняў вырабаў розных тыпаў і памераў: цвікі будаўнічыя, машынныя, спецыяльныя; шрубы; вінты; высокатрывалыя балты; гайкі; заклёпкі; шплінты; шпількі; восі спецыяльныя; дрот агульнага прызначэння, зварачны, для арміравання жалезабетону і для халоднай высадкі; гарачаацынкаваныя водагазаправодныя і электразварныя трубы.

Сучаснае абсталяванне ў цэху гарачага цынкавання дазваляе наносіць звышустойлівае антыкаразійнае пакрыццё на канструкцыі даўжынёй да 12,5 метра і вагой да васьмі тон. Дзякуючы гэтаму значна павялічваецца тэрмін жыцця дэталяў. Зараз на Рэчыцкім метызным цынкуюць усё: ад балтоў да бэлек. У велізарную ванну з расплаўленым да 500 градусаў цынкам апускаецца каркас будаўнічай канструкцыі. Праз некалькі хвілін яна на паверхні ўжо ацынкаваная і бліскучая.

На ўчастку крапежнага цэха (КЦ2), які мае сучаснае тэхналагічнае абсталяванне, сёлета ўрачыста адзначана важнае дасягненне: брыгада Аляксея Іванчанкі летась вырабіла 3000 тон крапяжу. Начальніку крапежнага цэха Сяргею Гураву і ўсім членам брыгады дырэктар завода Віктар Самончык уручыў Падзячны ліст і падарункі. Увод гэтага аб'екта дазволіў прадпрыемству значна павялічыць вытворчасць крапяжу. Цяпер за суткі тут яго вырабляецца больш за 10 тон. Дарэчы, да гэтага была праведзена вялікая работа па атрыманні сертыфікацыі міжнароднага стандарту ІATF 16949:2016.

— Мы адно з тых прадпрыемстваў у Беларусі, якія паспяхова прайшлі сертыфікацыю на адпаведнасць гэтаму міжнароднаму стандарту якасці, — адначае дырэктар Рэчыцкага метызнага завода Віктар Самончык. — Размова ідзе пра сістэму менеджменту якасці для вытворчасцяў аўтамабільнай прамысловасці і арганізацый, якія вырабляюць адпаведныя сэрвісныя часткі. Мы доўга да гэтага ішлі. Патрабаванні былі вельмі высокія, таму многа давялося зрабіць і ўпарадкаваць дакументальна.

На прадпрыемстве распрацаваны, укаранёны і сертыфікаваны сістэма менеджменту якасці, а таксама сістэмы кіравання аховай працы і навакольным асяроддзем. Больш чым 93 % прадукцыі маюць сертыфікаты адпаведнасці патрабаванням ТНПА (тэхнічных нарматыўных прававых актаў), дырэктывам Еўрапейскага саюза з правам нанясення маркіроўкі СЕ (Conformіte Europeene — еўрапейская адпаведнасць).

Мадэрнізацыя шрубавага ўчастка дазволіла атрымліваць да 500 тон у месяц высокатрывалага крапяжу класа трываласці 8,8 і 10,9 і вінтоў саманаразаючых для канструкцыйных матэрыялаў ва ўсіх галінах. Гэта прадукцыя запатрабаваная на ўсіх рынках збыту і мае больш высокую дабаўленую вартасць у параўнанні са звычайным крапяжом. Цяпер на прадпрыемстве вядзецца работа па ўвасабленні ў жыццё трэцяга этапу праекта, у аснове якога ляжыць засваенне вытворчасці дахавых самарэзаў. Сёлета будзе завершана і пераўзбраенне цвіковага цэха.

— Вытворчасці цвікоў у Рэчыцы сёлета споўнілася 106 гадоў. Пачатак ёй у 1912 годзе паклалі Барыс і Уладзімір Рыкі. Тады на іх прадпрыемстве працавалі ўсяго 28 чалавек, якія выпускалі ў суткі 30 пудоў прадукцыі. Вытворчасць цвікоў дагэтуль актуальная. Цяпер у год іх выпускаюць каля 12 тысяч тон.

— Штогод завод пацвярджае званне лаўрэата ў конкурсах «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі». Кожныя пяць гадоў заводу прысуджаецца прэмія ўрада за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі.

* * *

Лозунг над цэнтральнай прахадной «Мой завод — мой гонар» сведчыць пра стаўленне дзвюх тысяч метызнікаў да свайго прадпрыемства. На ім, тым часам, не забываюць пра абарону эканамічных, сацыяльных, працоўных інтарэсаў работнікаў. Высілкі прафсаюзнага камітэта накіраваны на паляпшэнне ўмоў жыцця, удасканаленне аплаты працы, забеспячэнне поўнай і прадукцыйнай занятасці, сацыяльных гарантый, адзначае старшыня прафкама Аляксандр Карпека:

— Прафсаюзны камітэт удзяляе ўвагу развіццю спартыўна-аздараўленчай, фізкультурнай і культурна-масавай работы. Калектыў прадпрыемства з году ў год выходзіць пераможцам раённай круглагадовай спартакіяды сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Рэчыцы і раёна. Актыўна на заводзе праводзіцца культурна-масавая работа.

УНП 400024166

* - на правах рэкламы

 Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».