Вы тут

Як не праспаць фітафтароз


Калі прыслухацца да парад вопытных агароднікаў, то ўсё проста: трэба сачыць за бульбай. Як толькі на ёй з'явяцца жоўтыя плямы, трэба распачынаць ахоўныя апырскванні памідораў.


Першай на фітафтору захворвае бульба, а затым ад яе заражаюцца памідоры. Гэта ўсё ў ідэале. А на практыцы часта праводзяць апырскванне бульбы ад каларадскага жука. А каб забіць адразу двух зайцоў, для прафілактыкі ў раствор дадаюць прэпараты ад фітафторы. У выніку нашая бульба можа і не захварэць, а шкодныя фітафтарозныя споры прыляцяць ад лянівых суседзяў.

Таму адразу, як толькі расада высаджана ў грунт, адлічваем два-тры тыдні і праводзім першую прафілактычную апрацоўку ад комплексу хвароб.

Другую прафілактычную апрацоўку праводзяць, калі на раслінах з'явяцца першыя бутоны.

Самы рызыкоўны час — пачатак ліпеня, калі пачынаюцца туманы. У гэты час трэба рыхтавацца змагацца з фітафтарозам. Не спадзявацца на адны фунгіцыды, трэба выконваць яшчэ і простыя прафілактычныя прыёмы:

  • не загушчаць пасадкі;
  • ніжняе лісце і большасць пасынкаў выдаліць. Калі надвор'е дажджлівае, да вышыні 20 см не павінна застацца ні аднаго ліста;
  • паліваць пасадкі лепш раніцай, каб расліны паспелі абсохнуць да вечара;
  • у падкормках старацца выкарыстоўваць угнаенні, у якіх пераважаюць фосфар і калій;
  • перад выдаленнем пасынкаў і лістоты карысна расліны апырскаць імунастымулятарамі;
  • пры неспрыяльным надвор'і штотыдзень апырскваць расліны фітаспарынам-М або яго аналагамі;
  • фунгіцыды выкарыстоўваць не пазней чым за 20 дзён да ўборкі ўраджаю. Выключэнне толькі бардоская вадкасць, якую можна ўжываць за два тыдні да збору пладоў. Не забывайце чаргаваць прэпараты, бо ў грыбкоў можа выяўляцца ўстойлівасць да іх.

Калі пачынаецца збор пладоў, змагацца з фітафторай можна толькі кітайскай сумессю (100 г мачавіны + 5 г борнай кіслаты + 3 г меднага купарвасу + 3 г жалезнага купарвасу + 1 г марганцоўкі на 10 л вады) або сумессю на аснове зялёнкі (зялёнка — 1—1,5 ч. лыжкі, медны купарвас — 1,5 ч. лыжкі, сода харчовая — 7 ст. лыжак, вапна гашаная — 1 ст. лыжка, малако каровіна — 2 л). Дадаць вады і давесці аб'ём да 10 л. Змяшаць, працадзіць і апырскаць усе расліны і глебу каля таматаў.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.