Вы тут

Адна гульня і мноства пытанняў


Спікер ніжняй палаты беларускага парламента прапанаваў план, як зарабіць на чэмпіянаце свету па хакеі, які прымуць Мінск і Рыга ў 2021 годзе.


Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэгіянальнага ўзаемадзеяння, падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі абмеркаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з латвійскай парламенцкай дэлегацыяй. Спікер адзначыў, што наша краіна адкрытая для шырокага супрацоўніцтва па многіх кірунках, якія ўяўляюць цікавасць і для Латвіі.

У сваю чаргу старшыня Камітэта па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі Сейма Айнарс Латкоўскіс адзначыў актывізацыю ўзаемадзеяння ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і кантрабандай. Таксама ён лічыць неабходным працягваць умацоўванне кантактаў на розных узроўнях. Акрамя таго, падчас размовы парламентарыі закранулі ход падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе прымуць Мінск і Рыга. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў, што дзвюм краінам неабходна абмеркаваць падрыхтоўку дарожнай інфраструктуры і прыдарожнага сэрвісу. «Мы павінны на гэтым зарабіць, паказаць імідж Беларусі і Латвіі. Магчымасці ў нас такія ёсць», — дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. Таксама ён прапанаваў парламентарыям двух бакоў зрабіць канкрэтны план работы, які б дапамог кропкава вырашаць пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэгіянальнага ўзаемадзеяння, умацавання гуманітарных кантактаў.

У час сустрэчы было адзначана станоўчае развіццё супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы. Латвійскі бізнес летась інвеставаў каля $125 млн у эканоміку краіны. Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што ў Беларусі і Латвіі яшчэ шмат перспектыўных кірункаў для ўзаемадзеяння і парламентарыі павінны прымаць удзел у іх развіцці.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.