Вы тут

Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Дземянцея


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю беларускага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Дземянцея. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Пайшоў з жыцця выдатны дзяржаўны дзеяч, сапраўдны патрыёт, адданы роднай Беларусі. Мікалай Іванавіч Дземянцей прайшоў дастойны працоўны шлях ад простага працаўніка вёскі да значнага палітычнага дзеяча", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Мікалай Дземянцей праявіў сябе як сумленны і прынцыповы кіраўнік, вопытны гаспадарнік, сапраўдны лідар, здольны аб'ядноўваць людзей і весці за сабой да мэты.

"Светлая памяць і бясконцая ўдзячнасць яму за прыклад самаадданага служэння Айчыне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.