Вы тут

Белстат расказаў, якія тавары найбольш патаннелі і падаражэлі ў чэрвені


Белстат расказаў, якія тавары найбольш патаннелі і падаражэлі ў чэрвені. Статыстыка размешчана на сайце ведамства.


Фота: glavcom.ua

Сярод прадуктаў харчавання больш за ўсё знізіліся цэны на агуркі (на 50,68 працэнта) і памідоры (на 24,56 працэнта). Таксама патаннелі часнок (на 3,95 працэнта), вінаград (на 10,13 працэнта) і яблыкі (на 4,35 працэнта). На 4,44 працэнта сталі таннейшымі яйкі.

У той жа час больш за ўсё падаражэлі морква (на 65,34 працэнта), буракі (на 43,86 працэнта), бульба (на 34,24 працэнта), рэпчатая цыбуля (на 23,1 працэнта) і белакачанная капуста (на 17,52 працэнта).

Цукар-пясок у чэрвені нязначна патаннеў (на 0,02 працэнта), чай і кава падаражэлі (на 1,17 працэнта і 1,69 працэнта адпаведна).

Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшымі на 0,18 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,62 працэнта.

Абеды ў сталовай падаражэлі на 2,27 працэнта, у рэстаране нязначна патаннелі (на 0,66 працэнта).

Нехарчовыя тавары выраслі ў цане на 0,11 працэнта.

Паслугі ў чэрвені падаражэлі на 0,41 працэнта. Больш за ўсё падаражэлі паслугі дашкольных устаноў (на 9,77 працэнта), пасажырскага чыгуначнага транспарту міжнародных зносін (на 8,42 працэнта), санаторна-аздараўленчыя паслугі (на 5,41 працэнта). Знізіліся цэны на паслугі страхавання легкавога аўтатранспарту (на 1,01 працэнта) і на паслугі фотаатэлье (на 1,84 працэнта).

Інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 0,4 працэнта.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».