Вы тут

Пячору Кхаа Луанг у Тайландзе ператвораць у турыстычны аб'ект


Пячору Кхаа Луанг у Тайландзе, дзе на працягу двух тыдняў былі заблакіраваны 12 школьнікаў і іх трэнер, плануюць ператварыць у буйнейшую турыстычную выдатную мясціну краіны, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на намесніка кіраўніка нацыянальных паркаў Тайланда Чонгклая Варапансатрона.


Канчатковае рашэнне прыме міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Аб знікненні 12 падлеткаў ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў з мясцовай юніёрскай футбольнай каманды і іх 25-гадовага трэнера стала вядома 23 чэрвеня. Яны былі адрэзаны ад выхаду з пячоры Кхаа Луанг з-за паводкі, выкліканай моцнымі ліўнямі. Пячора, даўжынёй амаль 10 км, мае некалькі ўваходаў і выхадаў, а таксама вялікія залы, дзе схаваліся ад прыбываючай вады прапаўшыя. Пошукі доўжыліся 10 дзён, ратавальнікі знайшлі дзяцей і іх настаўніка толькі 2 ліпеня. Эвакуацыя доўга не пачыналася, паколькі юнакоў неабходна было навучыць карыстацца аквалангамі: іх чакаў складаны шлях пад вадой па вузкіх праходах пячоры.

У выніку эвакуацыі вадалазам удалося вывесці з пячоры ўсіх хлопчыкаў і іх трэнера.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.