Вы тут

Мінбудархітэктуры: пытанне з пастаўкамі цэменту цалкам урэгулявана


Пытанне з пастаўкамі цэменту цалкам ўрэгулявана, паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч.


"У міністэрстве па гэтым пытанні правялі некалькі нарад на чале з міністрам. Пытанне ўрэгулявана цалкам", - падкрэсліў Дзмітрый Семянкевіч.

Намеснік міністра растлумачыў, што прычына праблем з пастаўкамі цэменту была ў арганізацыі ўзаемадзеяння паміж заказчыкамі і вытворцамі будматэрыялу. "Размова не ішла пра дэфіцыт цэменту, у нашых вытворцаў яго досыць для прадастаўлення спажыўцам. Гэта былі, хутчэй, арганізацыйныя пытанні, якія заказчыкі павінны ўлічваць. Першае - яны павінны дакладна планаваць працу на працягу года і загадзя папярэджваць, калі патрэбна пастаўка ўсіх матэрыялаў, не толькі цэменту. Другое - яны павінны аплачваць матэрыялы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заводаў, па стоадсоткавай перадаплаце. у нас жа многія працягваюць думаць так: вы нам дайце цэмент, а мы аплацім потым, калі будзе магчымасць. Гэта недапушчальна ў сучасных эканамічных умовах", - адзначыў ён.

Дзмітрый Семянкевіч таксама пракаментаваў заявы пра падаражанне цэменту. "Кошт не змяніўся, адзінае - перакупшчыкі, якія адразу з'яўляюцца, калі ўзнікае патрэба ў нейкім відзе тавару, хочуць зарабіць і падымаюць цэны. З імі павінны змагацца іншыя ведамствы", - сказаў ён.

Як паведамлялася, з канца чэрвеня ў Беларусі некалькі дзён назіраліся перабоі з пастаўкамі цэменту будаўнічым кампаніям.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.