Вы тут

Усё, што трэба для аліўе


Калі збіраемся зімой рабіць аліўе, то бяжым у краму купляць зялёны гарошак, адкрываем вялікі слоік з агуркамі. А можна ў адным літровым слоічку нарыхтаваць і агуркі і гарошак.


Спатрэбіцца на літровы слоік: агуркі, гарошак. Марынад: вада — 350 г; соль — 1 ст. л.; цукар — 2 ст. л.; воцат 9 % — 1 ст. л.; часнок — 2 зубкі невялікія; парасон кропу; лаўровы лісток, 10 гарошын чорнага перцу, 2 гарошыны духмянага перцу.

Агуркі замачыце на 3-4 гадзіны ў халоднай вадзе, затым добра прамыйце. Зялёны гарошак адварыце ў вадзе 15—20 хвілін. Напоўніце агуркамі і гарошкам літровы слоік, на дно якога кіньце часнок і кроп. Заліце кіпнем. Дайце пастаяць 5 хвілін, затым зліце ваду. Яшчэ раз заліце кіпнем і зноў пакіньце на 5 хвілін. Зліце ваду ў каструлю, дадайце соль, цукар, воцат, спецыі, давядзіце да кіпення. Заліце агуркі з гарошкам і закатайце. Перавярніце слоік і ўхутайце ў коўдру. Хай стаяць да поўнага астуджэння.

  • Дадавайце ў салаты буйную павараную соль. Гэта палепшыць смак стравы і зробіць яе больш карыснай для здароўя.
  • Саліце салаты ў самы апошні момант перад падачай. Салата са свежай агародніны стане яшчэ смачнейшай, калі дадаць у яе дробку цукру.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».