Вы тут

Віват, фестываль!


Сёння, 12 ліпеня, вечарам на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы 27-га па ліку міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» — афіцыйнае адкрыццё. Фестываль-старажыл, які не мае аналагаў не толькі на тэрыторыі былога СССР, ужо закружыў у феерыі мастацтваў. А яго падзеі стануць інфармацыйнымі нагодамі для СМІ. У фестывалі прымаюць удзел прадстаўнікі з 41 краіны свету!


У 20.30 пачнецца нязменна яскравае, зачаравальнае, унікальнае па сваёй канцэпцыі дзейства.

На адкрыцці выступяць зоркі: Мікалай Баскаў, Алег Меньшыкаў і яго аркестр, Ігар Нікалаеў, Эмір Кустурыца і «Аркестр, які не курыць», Наталля Арэйра, Таісія Павалій і іншыя.

А незадоўга да пачатку згаданага вышэй шоу стануць вядомыя імёны прызёраў ХVІ дзіцячага конкурсу. За перамогу змагаліся 20 канкурсантаў з 20 краін свету. Упершыню — з Вялікабрытаніі і Канады. «Гран-пры» — 5 тысяч долараў.

Заўтра, 13 ліпеня, — першыя выпрабаванні для ўдзельнікаў ХХVІІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні з 21 краіны. Раней на ім не выступалі прадстаўнікі Гвінеі і Егіпта...

Вось ужо чацвёрты раз праходзіць фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». У ім прыме ўдзел больш за 130 творчых калектываў розных напрамкаў: тэатры, перформеры, паэты, харэографы, лялечныя тэатры і калектывы fіrе-shоw. Фэст збярэ больш за 600 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Швецыі. У праграме каля 80 мерапрыемстваў розных кірункаў і жанраў.

І канешне, любімая тэма для абмеркавання гараджанамі — фестываль. Тут даўно называюць яго «Славянкай». І часта тутэйшыя адно аднаму задаюць пытанні: «Пойдзеш на «Славянку?», Хадзіў? Ну і як там?». Ды добра! Як заўсёды, весела, цікава, адным словам — пазітыў!

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?