Вы тут

Хто спявае апошнім?


Сёння на «Славянскім базары» пройдзе жараб'ёўка ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2018». Беларусь прадстаўляе 27-гадовы спявак, акцёр мюзіклаў і выкладчык Універсітэта культуры і мастацтваў Яўген Курчыч.


Ацэньваць канкурсантаў будзе прадстаўнічае міжнароднае журы, у якое ўвайшлі знакаміты італьянскі спявак Раберціна Ларэці, уругвайская спявачка і актрыса Наталля Арэйра, намеснік генеральнага прадзюсара Белтэлерадыёкампаніі Вольга Шлягер, народны артыст Украіны Уладзімір Грышко, народная артыстка Казахскай ССР спявачка Роза Рымбаева, папулярная спявачка і актрыса з Чэхіі Міхаэла Наскова, уладальнік Гран-пры конкурсу 2013 года польскі спявак Міхал Качмарэк. Старшыня журы — расійскі кампазітар Аляксандр Марозаў, у якога, дарэчы, 14 ліпеня адбудзецца ў Летнім амфітэатры юбілейны творчы вечар «У святліцы маёй светла».

Паўфінал конкурсу збярэ гледачоў і ўдзельнікаў 13 ліпеня ў канцэртнай зале «Віцебск». Фінал, куды трапяць 15 найлепшых выканаўцаў, традыцыйна адбудзецца ў Летнім амфітэатры на працягу двух дзён: «Славянскі хіт» прагучыць 14 ліпеня, «Фестывальны хіт» — 15-га. Галоўная інтрыга песеннага спаборніцтва — каму дастануцца адмысловыя ўзнагароды «Ліра», грашовыя прэміі за першыя тры месцы і Гран-пры (між іншым, апошні журы мае права наогул не прысуджаць) — раскрыецца, як заўжды, на ўрачыстым закрыцці XXVІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».