Вы тут

Авіякампанія S7 Airlines адмяняе прамы рэйс з Новасібірска ў Мінск


Авіякампанія S7 Airlines адмяняе прамы рэйс з Новасібірска ў Мінск, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.


Фота: dp.ru

Як растлумачылі ў прэс-службе S7 Airlines, рэйс у беларускую сталіцу адмяняецца па эканамічных прычынах. "У апошні час істотна вырас сабекошт перавозкі. У прыватнасці, кошт паліва павялічыўся на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У сувязі з гэтым знізілася эфектыўнасць выканання рэйсаў з Новасібірска ў Мінск", - пракаментавалі ў авіякампаніі.

Пасажырам, якія набылі авіябілеты з вылетам пазней за 1 жніўня 2018 года, прапанаваны альтэрнатыўны варыянт пералёту з перасадкай у Маскве. Калі іх гэта не задаволіць, ёсць магчымасць зрабіць вымушанае вяртанне кошту авіябілета.

Як паведамлялася раней, прамыя рэйсы Новасібірск - Мінск пачалі выконвацца ў маі 2018 года. 

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.