Вы тут

У Бабруйску хлопец стрэліў з пнеўматыкі ў дзяўчыну


У Бабруйску хлопец стрэліў з пнеўматыкі ў дзяўчыну, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.


Інцыдэнт адбыўся ўвечары 8 ліпеня ў адным з гандлёвых цэнтраў. "19-гадовы жыхар Гомельскай вобласці разам з сябрамі знаходзіўся ў ціры каля ГЦ. У адзін з момантаў хлопец вырашыў стрэліць з пнеўматычнай вінтоўкі ў 17-гадовую бабруйчанку, якая праходзіла міма", - распавяла Аксана Салянюк.

Дзяўчына адчула рэзкі боль у левым запясце і сказала пра гэта бацькам. Яны звярнуліся ў міліцыю пасля таго, як знайшлі ў кішэні ў дачкі кулю ад пнеўматычнай вінтоўкі.

Падазроны быў затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.