Вы тут

Уладзімір Пуцін падоўжыў прадуктовае эмбарга


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін працягнуў да канца наступнага года дзеянне ўказа аб прадуктовым эмбарга ў дачыненні да краінаў, якія прынялі санкцыі супраць Расіі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі ў чацвер, 12 ліпеня.


"Падоўжыць з 1 студзеня па 31 снежня 2019 года дзеянне асобных спецыяльных эканамічных мер, прадугледжаных указам прэзідэнта РФ ад 6 жніўня 2014 года №560 "Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах забеспячэння бяспекі РФ" і падоўжаных ўказамі прэзідэнта РФ ад 24 чэрвеня 2015 года №320, ад 29 чэрвеня 2016 года №305 і ад 30 чэрвеня 2017 года №293", - гаворыцца ў дакуменце.

Улетку 2014 года Масква ўвяла забарону на ўвоз у краіну шэрагу прадуктаў з краін, якія падтрымліваюць санкцыі. У спіс трапілі ЗША, Канада, Аўстралія, краіны-члены Еўрасаюза, Нарвегія, Албанія, Чарнагорыя, Ісландыя, Ліхтэнштэйн. З 1 студзеня 2016-га Масква ўвяла прадуктовае эмбарга ў дачыненні да Украіны. У ліпені 2017-га расійскія ўлады працягнулі дзеянне папярэдняй рэдакцыі харчовага эмбарга да канца 2018 года.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.