Вы тут

У Віцебску адкрылі іменную зорку Розы Рымбаевай


Тэатралізаваная кампазіцыя з пялёсткамі ружаў, шэсцем батыраў-волатаў і танцам трапяткіх прыгажунь у нацыянальных уборах – у такім суправаджэнні на Плошчы зорак у Віцебску з’явілася іменная зорка  народнай артысткі Казахстана, спявачкі, актрысы і педагога Розы Рымбаевай. Памятны знак  адкрылі сёння, у дзень афіцыйнага старту фестывалю.


Як адзначыў міністр культуры Беларусі Юрый Бондар, Розу Рымбаеву добра ведаюць і любяць яшчэ з савецкіх часоў слухачы з многіх краін, у тым ліку і беларусы: “Песні ў яе выкананні гучаць не толькі на вялікіх сцэнах, але і на сямейных святах, яны дораць радасць і цудоўны настрой. Сваім талентам, плённай творчай дзейнасцю спявачка робіць асабісты ўнёсак ва ўмацаванне сяброўства і супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі Беларусі і Казахстана”.

Нездарма якраз сёння, падчас канцэрту адкрыцця фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” спявачцы будзе ўручана спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта Беларусі “Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення”.

Дарэчы, Рымбаева, якая, паводле ўласных падлікаў, выступае на сцэне ўжо 43 год, дагэтуль лічыцца адной з самых папулярных артыстак у Казахстане. Яна выпусціла 18 сольных альбомаў і выканала больш як 300 песень. Сярод самых вядомых кампазіцый спявачкі-легенды савецкай эпохі  — “Каханне настала”, “Алія”, “Папяровыя жураўлікі” і іншыя.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Віктара НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.