Вы тут

Каля 1 тыс. допінг-пробаў здадуць удзельнікі II Еўрапейскіх гульняў


Каля 1 тыс. допінг-пробаў здадуць ўдзельнікі II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Аб гэтым расказаў журналістам дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.


"Учора адбыўся візіт старшыні медыцынскай і антыдопінгавай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) Клаўса Штайнбаха. Безумоўна, кіраваць усёй антыдопінгавай праграмай будзе ЕАК. Супрацоўнікі Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) будуць актыўна задзейнічаны падчас гульняў, у тым ліку і шапероны (людзі, якія суправаджаюць атлетаў да месца здачы допінг-пробаў), каб цалкам выканаць усе антыдопінгавыя правілы", - адзначыў дырэктар фонду.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 201 камплект узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Токіа.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.