Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Землетрасенне»

«TV1000 Рускае кіно», 17—18, 21—22 ліпеня

Чатырохсерыйны фільм сумеснай вытворчасці Расіі і Арменіі — спроба дакладна расказаць сучаснаму пакаленню пра страшэннае землетрасенне, якое адбылося ў Ленінакане 7 снежня 1988 года і забрала жыцці сама меней 25 тысяч чалавек.

З мастацкага пункту гледжання ацэньваць гэтую работу вельмі складана, таму фільм атрымаў абсалютна супрацьлеглыя водгукі крытыкаў і нават летась быў дыскваліфікаваны з ліку намінантаў на «Оскар». Аднак з гістарычнага пункту гледжання хроніка чатырох дзён трагедыі, безумоўна, каштоўная: цынічнасць і самаахвярнасць, боль і надзея, «хвіліна цішыні» і застылыя стрэлкі гадзінніка — гэта тое, што насамрэч было і што трэба ведаць. Не выпадкова ў здымках удзельнічалі жыхары горада Гюмры, большасць з якіх самі перажылі землетрасенне 1988-га...


«Пікселі», «Беларусь 2»,

21 ліпеня

Іншапланецяне зноў атакуюць Зямлю. Гэтым разам пагроза выглядае як відэагульні ад «Тэтрыса» і Рас-Mаn да Аrkаnоіd, а ўсё, што разбураюць касмічныя захопнікі, ператвараецца ў бліскучыя — кубікі-пікселі. Іншапланецяне абвяшчаюць, што калі яны выйграюць у зямлян бітву ў тры раўнды, то знішчаць планету. І справіцца з гэтай навалай можа толькі спецыяльная каманда, у якую ўваходзяць былыя геймеры: таўстун з маніяй пераследавання, прафесійны няўдачнік і цынік, вызвалены з турмы карлік, абаяльная вучоная, падлетак і, на хвіліначку, прэзідэнт ЗША. Трызненне? Фантастыка? Яны самыя!

Не шукайце ў фільме логікі, тут іронія, насмешка і тролінг кінаклішэ — любоўных ліній, выратавання Зямлі, поп-культуры, бравых ваяроў і мноства іншых. Словам, гэта стужка створана для таго, каб няблага правесці паўтары гадзіны, расслабіцца і панастальгіраваць па відэагульнях 90-х.


«Сутычка», СТБ,

22 ліпеня

Буравая брыгада вяртаецца з вахты дадому, але самалёт церпіць крушэнне недзе ў лясах Аляскі. У жывых застаюцца ўсяго сямёра чалавек, у тым ліку былы снайпер і паляўнічы Джон Отвэй, якога фірма наняла для аховы рабочых ад драпежнікаў.

Становішча ўскладняецца тым, што вінтоўка снайпера разбітая, частка пасажыраў параненая, а рэшткі самалёта знаходзяцца зусім блізка ад логава ваўкоў, якія пачулі лёгкую здабычу. Джон разумее, што дапамогі чакаць няма адкуль і трэба паспрабаваць уратавацца самастойна, аднак у важака воўчай зграі свае планы, і ваўкі пачынаюць пераследаванне. Ахвяры авіякатастрофы аднаго за адным губляюць таварышаў. За кім застанецца апошняе слова ў фінальнай сутычцы?..

Загаловак у газеце: Ад­ным сло­вам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».