Вы тут

Каўка села на ручайку


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» віктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • запаты́лак — клінок для замацавання касы;
  • папа́ска — прыпынак у дарозе для адпачынку;
  • ма́рны (адно са знач.) — дарэмны, бескарысны;
  • пачэ́сны — які карыстаецца павагай;
  • каўка — птушка сямейства крумкачовых з чорным апярэннем;
  • руча́йка — верацяно з наматанымі ніткамі;
  • ні горача ні холадна — нішто ніколькі не хвалюе, абыякавае стаўленне да нечага (беларусы яшчэ скажуць: як з гусі вада, хоць трава не расці. Рускія: ни жарко ни холодно, трын-трава);
  • як старой бабе сесці — вельмі мала нечага, часцей пра зямлю (беларускія сінонімы: з вераб'ёў нос, з жабіны прыгаршчы, з макава зерне; рускія адпаведнікі: курам на смех, с гулькин нос).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».