Вы тут

Прафсаюзы прапануюць знізіць цэны на інтэрнаты


Пасля ўвядзення абласнымі і Мінскім гарадскім выканкамамі платы за карыстанне жылымі памяшканнямі ў інтэрнатах агульная плата за іх павялічылася на 28—41 працэнт у залежнасці ад рэгіёна. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі занепакоена: калі для жыхароў сталіцы і вобласці гэта сума складае 7-10 працэнтаў ад заробку, то ў іншых рэгіёнах дасягае 30 працэнтаў. Ёсць прыклад, калі санітарка ў Магілёве зарабляе каля 400 рублёў, з якіх 120 трэба аддаць за інтэрнат.


Цяпер прапрацоўваецца варыянт з увядзеннем у рэгіёнах паніжальных каэфіцыентаў на аплату пражывання ў інтэрнаце, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў прадпрыемстваў, на балансе якіх яны знаходзяцца. Такая практыка існуе ў Мінску. Прафсаюзныя камітэты сумесна з наймальнікамі абмяркоўвалі гэта пытанне, і сёння амаль у палове сталічных інтэрнатаў выкарыстоўваюцца паніжальныя каэфіцыенты і выдзяленне адраснай матэрыяльнай дапамогі.

— Разам з тым такая мера не дазваляе вырашыць праблему высокай платы для многіх катэгорый, у прыватнасці для работнікаў бюджэтных арганізацый, пенсіянераў, адзінокіх мам, для тых, хто пражывае ў інтэрнатах, перададзеных у камунальную форму ўласнасці. У сувязі з гэтым неабходна прыняць цэнтралізаваныя рашэнні аб зніжэнні аплаты для іх і прымяненні адраснай матэрыяльнай дапамогі, субсідый па прынцыпе налічэння субсідый на аплату камунальных паслуг, — лічаць у ФПБ.

Абласным і Мінскаму гарадскому выканкамам ужо даручана заняцца гэтай праблемай. Кантраляваць выкананне згаданых даручэнняў будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?