Вы тут

Напрыканцы тыдня пройдуць дажджы з навальніцамі


Але цёпла — днём плюс 20—27 градусаў.

На гэтым тыдні ў краіну вярнулася ліпеньская цеплыня, але ў яго другой палове надвор'е зменіцца, калі ўплыў на яго будуць аказваць атмасферныя франты. Чакаецца няўстойлівае з дажджамі надвор'е, але будзе даволі цёпла, расказваюць у Белгідрамеце.


З пятніцы ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будзе вызначаць актыўны атмасферны фронт, які павольна рухаецца ў паўночна-ўсходнім напрамку. А ў выхадныя надвор'е па-ранейшаму будуць фармаваць атмасферныя франты.

У суботу ўначы па паўночна-ўсходняй частцы і ў паўднёва-заходніх раёнах краіны, у дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы рознай інтэнсіўнасці, якія месцамі будуць суправаджацца навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 12 да плюс 18 градусаў, удзень — 20—27 цяпла. Захаваецца дажджлівае надвор'е і ў нядзелю. Таксама месцамі прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13—18 цяпла, а днём будзе ад плюс 20 да плюс 27 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак ноччу ў асобных раёнах, удзень на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, якія месцамі будуць суправаджацца навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы — 12—19 цяпла, днём чакаецца плюс 21—27 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?