Вы тут

4 медалі заваявалі нашы школьнікі на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе


Міжнародная матэматычная алімпіяда - гэта чэмпіянат свету па матэматыцы сярод старшакласнікаў. 59-я Міжнародная матэматычная алімпіяда праходзіла ў Румыніі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з 116 краін свету. Кожную краіну на спаборніцтвах прадстаўляе каманда, якая складаецца не больш чым з шасці ўдзельнікаў і двух кіраўнікоў.


Навучэнцам прапануецца вырашыць 6 задач (па тры задачы ў дзень, на працягу двух дзён запар), кожная з якіх ацэньваецца ў 7 балаў. Максімальны вынік, які можна атрымаць за ўсе заданні, - 42 балы. Задачы бяруцца з розных абласцей школьнай матэматыкі, галоўным чынам, з геаметрыі, тэорыі лічбаў, алгебры і камбінаторыкі.

Беларусь на 59-й Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе прадстаўлялі пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Матэматыка" ў 2017/2018 навучальным годзе.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі, бронзавыя медалі ў Румыніі заваявалі Уладзіслаў Зверык, Аляксандр  Казакоў, Андрэй Шакель, Андрэй Нарадзецкі (навучэнцы ліцэя БДУ). А пахвальны водгук атрымаў Уладзіслаў Севец, навучэнец сталічнай гімназіі № 41

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.