Вы тут

Фэст вулічнага мастацтва ў Віцебску нацэлены на рэкорды


На 4-ым фестывалі вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”, які праходзіць у Віцебску 13—15 ліпеня ў межах “Славянскага базару”, плануецца ўсталяваць два новыя рэкорды.


#raccoonontour #1К7В #fest7vetrov #насемиветрах #sambaVitebsk

Публикация от @ ilvitval

Сёлета фэст цягам трох дзён збярэ на вуліцах горада каля 800 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Ізраілю і Фінляндыі: вулічных акцёраў і артыстаў вогненных шоу, танцораў і музыкантаў, мастакоў, паэтаў, дзі-джэяў… Акрамя таго, асобнае творчае заданне падрыхтавалі арганізатары і для наведнікаў.

“Мы плануем сабраць тысячу фотаздымкаў пад хэштэгам #1К7В у сацыяльных сетках, -- расказаў рэжысёр фэсту Кірыл Селіванаў. – Для гэтага штодня будзем публікаваць для ахвотных заданні квэстаў у групе фестывалю Вконтакте. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць сувеніры, а ўсе сабраныя фота вечарам 15 ліпеня пакажам з дапамогай праектара на сцяне арт-прасторы на вуліцы Талстога, 7”. Напрыклад, у сённяшнім заданні трэба зрабіць сэлфі падчас прагляду спектаклю, прайсці разам з удзельнікамі фэсту “На сямі вятрах” у шэсці і таксама зрабіць некалькі здымкаў, сфатаграфавацца на фоне размаляванай машыны каля канцэртнай залы “Віцебск – і выкласці здымкі з адпаведным хэштэгам у любой сацыяльнай сетцы.

Калі задуманае атрымаецца, гэтая тысяча фотаздымкаў стане адным з новых рэкордаў для Кнігі рэкордаў “Славянскага базару”. Да другога рэкорду рыхтуюцца барабаншчыцы, якія літаральна ў касцюмах з пуху і пер’яў, пад рытмы бразільскага карнавалу, штодня ў кроках і бітах будуць вымяраць адлегласць да 7 адкрытых сцэнічных пляцовак. Зборны беларуска-расійскі калектыў з 70 чалавек падлічыць падчас музычнага шэсця, колькі крокаў і ўдараў змяшчае адмысловы фестывальны маршрут.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

На здымку: фота з першай падборкі ўдзельнікаў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.