Вы тут

Беларусь і Францыя будуць развіваць супрацоўніцтва ў сферы спорту


Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Францыі ў Беларусі Дыдзье Канесам.


Дыдзье Канес.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне спорту і турызму. Міністр падкрэсліў, што спартыўныя сувязі паміж Беларуссю і Францыяй паспяхова развіваюцца на ўзроўні многіх федэрацый па відах спорту. Нацыянальныя і клубныя каманды рэгулярна прымаюць удзел у міжнародных спаборніцтвах, якія праводзяцца на тэрыторыях абедзвюх краін. На думку Кавальчука, цяпер неабходна таксама ўмацоўваць сувязі па лініі спецыялізаваных навучальных устаноў, навукова-практычных цэнтраў і нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў дзвюх краін, бо гэтыя кірункі супрацоўніцтва застаюцца актуальнымі і перспектыўнымі.

Пасол падаў міністру звесткі пра адну з французскіх кампаній, якая аказвае комплекс паслуг, звязаных з мантажом спартыўнага абсталявання. Дыдзье Канес запэўніў, што спецыялісты кампаніі маглі бы быць карыснымі Мінску ў перыяд падрыхтоўкі да ІІ Еўрапейскіх гульняў, паколькі маюць багаты практычны вопыт, у тым ліку працавалі на І Еўрапейскіх гульнях у Баку, на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра і Пхёнчхане. Ён таксама папрасіў вывучыць магчымасць правядзення падчас Еўрапейскіх гульняў Міжнароднага танцавальна-парашутнага фестывалю інвалідаў-калясачнікаў, што магло б спрыяць сацыяльнай рэабілітацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Што датычыцца турызму, то Францыя традыцыйна з'яўляецца папулярным напрамкам падарожжаў для многіх беларусаў, але зваротны паток турыстаў пакуль невялікі. У сувязі з гэтым бакі дамовіліся наладзіць больш цесныя кантакты і пастаянны абмен інфармацыяй.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота vb.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак. 

Грамадства

Жыхаркі Аршаншчыны ўдзельнічаюць у праекце «Прадпрымальная землеўласніца»

Жыхаркі Аршаншчыны ўдзельнічаюць у праекце «Прадпрымальная землеўласніца»

Вёска з цяпліц, лабараторыя па вырошчванні раслін у прабірках, лекцыя па фінансавай адукаванасці...

Грамадства

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Вось вы, напрыклад, ведаеце, што не так у дзіцячым адзенні турэцкага вытворцы?