Вы тут

Беларускія клубы ўдала правялі матчы ў 1-м раўндзе Лігі Еўропы


Беларускія клубы ўдала правялі свае паядынкі ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.


Футбалісты мінскага «Дынама» гулялі ў гасцях у ірландскага «Дэры Сіці» і адкрылі лік ужо на 2-й хвіліне, гол на рахунку харвацкага легіянера Ніна Галавіча. У другім тайме перавагу павялічыў Уладзімір Хвашчынскі, устанавіўшы канчатковы лік сустрэчы — 2:0.

Салігорскі «Шахцёр» таксама на выездзе сапернічаў з валійскай камандай «Конас-Кі» і ў першым тайме двойчы паразіў вароты гаспадароў. На 21-й хвіліне вызначыўся Макс Эбонг, а праз 13 хвілін — Эліс Бакай. Трэці мяч на рахунку Міхаіла Шыбуна — 3:1 на карысць беларускай дружыны.

Паядынкі ў адказ беларускія клубы правядуць на сваіх палях 19 ліпеня, адзначым, што мінчане плануюць згуляць на абноўленым стадыёне «Дынама».

Нагадаем, брэсцкае «Дынама» пачне выступленне з 2-га раўнда кваліфікацыі. 26 ліпеня яны прымуць грэчаскі «Атрамітас» на сваім полі, а 2 жніўня згуляюць у Афінах.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.