Вы тут

Гран-пры — юнаму ўкраінцу


«Базарная сенсацыя»: у дзень урачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» не было дажджу! Так супала, што менавіта ў чаканні старту фэсту нябёсы быццам бы бласлаўлялі яго.


Але а трэцяй гадзіне дня ў пятніцу першы пасля адкрыцця «Базару» дождж усё ж такі пайшоў!

27-ы «Базар» традыцыйна ў гэтыя дні — культурная падзея № 1 на постсавецкай прасторы. Ён ўпэўнена «ўзяў у палон» гараджан, удзельнікаў і шматлікіх турыстаў. Усе яны жывуць па «Базарных законах», згодна з якімі ў Віцебску вядуць рэй радасць і вяселле. Цікавыя мерапрыемствы праходзяць з раніцы да ночы.

Дарэчы, адно з іх ужо завяршылася. Гаворка ідзе аб дзіцячым конкурсе выканаўцаў. Яго выйграў дванаццацігадовы прадстаўнік Украіны Саша Балабанаў.

У выхадныя святочны марафон працягваецца і тэмп не зніжаецца.

Сёння, 14 ліпеня, у фестывальным горадзе праходзіць Дзень моладзі. У праграме фэсты «Агонь танца», субкультур і здаровага ладу жыцця. Эпіцэнтрам святкавання стане галоўная гарадская плошча — Перамогі.

У Віцебскай абласной філармоніі можна будзе ўбачыць унікальную праграму «Шоу трох раяляў». Працягваецца фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». У летнім амфітэатры адбудзецца юбілейны канцэрт кампазітара Аляксандра Марозава. Ёсць і не меней цікавыя канцэрты, шоу, выстаўкі.

Заўтра, 15 ліпеня, у канцэртнай зале «Віцебск» пройдзе юбілейны канцэрт кампазітара Ігара Лучанка. Як і ў мінулыя гады, адбудзецца гала-канцэрт майстроў мастацтваў Ізраіля. У ноч на 16 ліпеня ўпершыню на «Базары» выступае кумір падлеткаў рэпер Цімаці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.