Вы тут

У Віцебск прыехалі валагодскія карункі


Развіццё міждзяржаўных культурных адносін Беларусі і Расіі, падтрымка дзеячаў культуры і мастацтваў, праектаў у навукова-тэарэтычнай і навукова-практычнай сферы маюць сістэмны характар. Гэта адзначыў намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Мікалай Корбут падчас прэс-канферэнцыі на ХХVІІ «Славянскім базары ў Віцебску».


Сёлета Дзень Саюзнай дзяржавы, які ладзіцца на мастацкім форуме ўжо 15 гадоў, прайшоў з акцэнтам на міжкультурнае рэгіянальнае супрацоўніцтва дзвюх краін. Так, 13 ліпеня ў Віцебскім мастацкім музеі адкрылася выстаўка экспанатаў Валагодскага музея карункаў, а на пляцоўцы перад музеем прайшоў адмысловы модны паказ, у якім узялі ўдзел як беларускія дызайнеры, так і майстры Валагодскай карункавай фабрыкі. У Музеі-сядзібе І. Рэпіна «Здраўнёва» сваю экспазіцыю прадставіў расійскі музей-сядзіба «Пенаты» (пасёлак Рэпіна пад Санкт-Пецярбургам), а прадстаўнікі беларускіх і расійскіх музеяў абмеркавалі стан і перспектывы міжкультурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Увечары ж госці фестывалю адкрылі для сябе шэраг новых імёнаў у канцэрце «Саюзная дзяржава запрашае...».

«Мне здаецца, ёсць добрая перспектыва яшчэ шырэй прадставіць Саюзную дзяржаву на мастацкім форуме ў Віцебску, — заўважыў намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Аляксандр Сягоднік. — Напрыклад, для конкурсу выканаўцаў эстраднай песні можна правесці дадатковы адбор выканаўцы, які прадстаўляў бы Саюзную дзяржаву. Таксама варта было б прадставіць у Віцебску адмысловую маладзёжную канцэртную праграму з удзельнікамі нашых фестываляў «Творчасць юных», які праходзіць у Анапе, і «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», які ладзіцца ў Растове-на-Доне».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Віктара НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».