Вы тут

З якімі пытаннямі прыйшлі на прыём да Наталлі Качанавай у Лепелі


Са сваімі праблемамі звярнуліся не толькі жыхары Віцебскага рэгіёна, але і Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.


У час размовы з журналістамі Наталля Качанава адзначыла, што пытанняў паступіла шмат і ўсе яны разнапланавыя: ад жыллёвых праблем да пытанняў адукацыі. «Выязныя прыёмы даюць магчымасць даведацца, што адбываецца ў рэгіёне, якія праблемы існуюць у жыхароў. Такія сустрэчы паказваюць пэўны зрэз у якасці работы мясцовай улады са зваротамі грамадзян. Парадавала, што людзі прыходзяць не толькі па сваіх прыватных пытаннях, але і імкнуцца нешта зрабіць дзеля агульнага дабра, выказваюць прапановы, як развіваць той ці іншы населены пункт, асабліва, дзе яны нарадзіліся», — падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Так, жыхар Смаргоні расказаў пра адсутнасць парадку на некаторых масавых пахаваннях салдат Першай сусветнай вайны. Ён займаецца гістарычнай рэканструкцыяй і пры яго дапамозе ўдалося стварыць турыстычны аб'ект «Залатая горка» (узвышэнне, дзе падчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся нямецкі назіральны пункт). Такія месцы дапамагаюць захоўваць гістарычную памяць народа і прыцягваюць турыстаў з розных краін.

Жыхарка самага маленькага горада Беларусі Дзісны Мёрскага раёна, якая прыехала на прыём, выказала некалькі ідэй аб развіцці вытворчасці ў рэгіёне, каб людзі не з'язджалі з роднага краю. Наталля Качанава адзначыла, што зверне ўвагу абласных улад на Дзісну.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама акцэнтавала ўвагу на важнасці таго, як увасабляюцца ў жыццё розныя праграмы, планы і законы на месцах. «Вядома, падымаліся пытанні, якія мясцовыя ўлады павінны аператыўна вырашаць і не змушаць людзей запісвацца на прыём кіруючых асоб рэгіянальнага або рэспубліканскага ўзроўню. Праблемы неабходна вырашаць аператыўна, у першую чаргу — тыя, што датычацца пытанняў навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання, тое, пра што кажам у Год малой радзімы асабліва. Гэтыя задачы ставіў і кіраўнік дзяржавы. Безумоўна, нейкія пытанні адразу немагчыма вырашыць з-за пэўных абставін, але выпадкаў, калі праблемы людзей адкладваюцца надоўга, быць не павінна», — сказала Наталля Качанава.

На прыёме ў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта было агучана каля 40 пытанняў, некаторыя звароты былі калектыўнымі. Усе пытанні ўзятыя на кантроль.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.