Вы тут

Чыгуначны мост у Аршанскім раёне сапёрам прыйшлося размініраваць двойчы


Падчас рамонтных работ на перагоне Орша — Чэрвіна, зняўшы частку верхняга палатна, рабочыя ўбачылі трацілавыя шашкі. Выклікалі сапёраў. Яны дасталі з-пад зямлі 54 боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны. Іх знішчылі ў бяспечным месцы.


На наступны дзень, як паведаміла афіцыйны прадстаўнік вайсковай часці 5524 Марыя Вараб'ёва, сапёраў зноў выклікалі туды ж, бо працягнуўшы рамонт, зноў наткнуліся на «рэха вайны».

Сапёрна-піратэхнічны разлік пад камандаваннем старшага прапаршчыка Віталя Ігнаціка на гэты раз дастаў 99 трацілавых шашак.

— На месца выехалі ў 10 гадзін раніцы, а каля трох дня перадалі інфармацыю пра тое, што ўсё неабходнае было зроблена, — удакладніла Марыя Вараб'ёва.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Двайное «рэха вайны»

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.